Вы тут

Ваш выхад, музыканты!


Сумесныя творчыя праекты Рэспубліканскай гімназіі-каледжа і Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі цёпла сустракае публіка


Адна з удзельніц канцэрта — флейтыстка Паліна Бабіліна

“Іграюць навучэнцы школы пры кансерваторыі” — так называецца новы праект, у якім удзельнічаюць юныя музыканты Рэспубліканскай гімназіі-каледжа пры Акадэміі музыкі. Першы канцэрт з поспехам прайшоў 5 снежня ў Вялікай зале Акадэміі музыкі, што па вуліцы Інтэрнацыянальнай, 30 у Мінску. Ігралі юныя таленты, прызнаныя ўжо на міжнародных і рэспубліканскіх спаборніцтвах, адзначаныя прэміямі Спецыяльнага фонду Прэзідэнта Беларусі па падтрымцы таленавітай моладзі. Гучалі класічныя творы і апрацоўкі народных кампазіцый на баяне, цымбалах, флейце, кларнеце, арфе, віяланчэлі, скрыпцы, альце, фартапіяна. Паказалі ўменні й вакалісты. Шмат апладысментаў атрымалі школьны ансамбль салістаў пад кіраўніцтвам заслужанага артыста Беларусі Уладзіміра Перліна, малодшы хор хлопчыкаў пад кіраўніцтвам Вольгі Іжык, ансамбль скрыпачоў пад кіраўніцтвам Вольгі Паповай. Патрапіць на канцэрт аматарам добрай музыкі можна было па бясплатных запрашальніках. Праект — прадоўжыцца.

Яшчэ ў Рэспубліканскім музычным каледжы стартуе “Аркестровая фантазія”: у гэтым праекце навучэнцы сыграюць як салісты ў суправаджэнні творчых калектываў, а таксама сімфанічнага і камернага аркестраў Акадэміі. На такія сумесныя творчыя канцэрты выканаўцы акадэмічнай музыкі ўскладваюць вялікія надзеі. Дырэктар гімназіі-каледжа Сямён Кліманаў перакананы, што класічная музыка, выкананая таленавітымі, добра падрыхтаванымі дзецьмі, падасца вельмі цікавай для слухачоў: “У Беларусі ёсць патэнцыял як у юных талентах, так і ў публіцы, якая хоча слухаць сур’ёзную музыку”.

Ганна Лагун

Фота Яўгена ПЯСЕЦКАГА

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.