Вы тут

І оперны форум, і вакальны конкурс


Сотні заявак ад спевакоў з розных краін паступілі на пяты – юбілейны! – Мінскі міжнародны Калядны конкурс вакалістаў, які пройдзе з 14 па 19 снежня ў Вялікім тэатры Беларусі. Таксама і ІХ Оперны форум прымае беларуская сталіца.


Маргарыта Ляўчук — у ліку лаўрэатаў конкурсу

Спяваць — гэта вельмі модна! Ужо не кажучы пра тое, што песня заўсёды была з беларусамі: як у радасці, так і ў горы. Што словамі не скажаш — у песні выкажаш. Паглядзіце на аўдыторыю, гледачоў спеўных тэлеконкурсаў — і ў тым пераканаецеся. Ды й нядаўні конкурс дзіцячага “Еўрабачання?2018”, што з вялікім наплывам гледачоў (аншлагі!) праходзіў у велізарнай “Мінск-Арэне”, таму сведчаннем. Заўважым: паказвалі свае таленты юныя прадстаўнікі ажно 20?і краін-удзельніц. Рэкордная колькасць за ўсю гісторыю міжнароднага песеннага форуму! Шкада, вядома ж, што беларускі прадстаўнік Даніэль Ястрэмскі па выніках галасавання — толькі на 11?й пазіцыі. А Хрустальны мікрафон дастаўся Раксане Венгель з Польшчы.

А цяпер, як гаворыцца, зменім рэгістр: паслухаем класіку… Каму не ў тэму сучасныя рытмы ды сцэнічныя выкрунтасы непрадказальнай капрызулі-эстрады — той слухае рамансы, оперу. І ўявіце сабе: днямі Беларусь зноў парадуе шматлікіх аматараў высокага вакальнага мастацтва. Як гаварылі ўдзельнікі нядаўняй прэс-канферэнцыі ў Вялікім тэатры, сёлетні пяты, юбілейны Мінскі міжнародны Калядны конкурс вакалістаў будзе рэкордным па колькасці ўдзельнікаў. (Як і дзіцячае Еўрабачанне, заўважым…) Але маштаб! Ужо не 20, а больш за 300 (!) заявак даслана ў тэатр ад маладых салістаў з 26 краін. Адкуль канкрэтна? Пералічваем, з удзячнасцю Алене Балабановіч з Вялікага за дасланы прэс-рэліз: Беларусь, Расія, Украіна, Італія, Канада, ЗША, Кітай, Карэя, Фінляндыя, Румынія, Грэцыя, Германія, Турцыя, Венесуэла, Сербія, Швецыя, Ізраіль, Польшча, Эстонія, Паўднёвая Асеція, Казахстан, Манголія, Грузія, Узбекістан, Арменія, Літва.

І ёсць ужо такая даўняя (братняя!) традыцыя ў вакальнага конкурсу: больш за ўсё заявак пададзена ад удзельнікаў з Расіі, Беларусі ды Украіны. Да нас едуць спевакі з сапрана, мецца-сапрана, тэнары, барытоны, басы, бас-барытоны й нават контртэнары (самы высокі мужчынскі голас) і кантральта (самы нізкі жаночы голас). Калядны конкурс вакалістаў мае ўжо свой твар, канстатаваў на прэс-канферэнцыі генеральны дырэктар Вялікага тэатра Уладзімір Грыдзюшка — ён жа і ўзначаліць журы конкурсу. Шматлікіх яго ўдзельнікаў і фіналістаў цяпер ведаюць аматары оперы па ўсім свеце! 

Маладых вакалістаў чакае тры туры спаборніцтва: пасля першага іх застанецца 30, да фіналу дойдуць 10. Яны й будуць змагацца за Гран-пры (акрамя высокага звання гэта і 10 тыс. даляраў), першыя тры прэміі (па 8, 6 і 4 тыс. даляраў адпаведна), за спецыяльныя прызы ад членаў журы, а таксама за Прыз глядацкіх сімпатый. Хто стане пераможцамі й лаўрэатамі — пра тое даведаемся 19 снежня на Гала-канцэрце. Трыўмфатараў пачуем і 21 снежня — на Гала-канцэрце зорак сусветнай оперы.

Іван Ждановіч

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Як сучасныя палешукі рыхтуюцца да свята Уваскрэсення Хрыстовага

Як сучасныя палешукі рыхтуюцца да свята Уваскрэсення Хрыстовага

Аўтар «Звязды» расказвае на прыкладзе сваёй сям'і.

Культура

ЗЕНА: Ад сцэны не стамляюся!

ЗЕНА: Ад сцэны не стамляюся!

Графік у артысткі вельмі насычаны.

Грамадства

Звыклыя выключнасці. Ці можна зразумець «лічбавае племя»?

Звыклыя выключнасці. Ці можна зразумець «лічбавае племя»?

Даследаванне «Пакаленне «Z» у пытаннях і адказах» было прадстаўлена падчас навуковага стэндапа, арганізаванага для навучэнцаў профільных педагагічных класаў у БДПУ.

Грамадства

Ежа ці сімвал? Самы час зацікавіцца роспісам яек

Ежа ці сімвал? Самы час зацікавіцца роспісам яек

Карэспандэнт «Звязды» схадзіла на майстар-клас па стварэнні «пісанак».