Вы тут

Зноў запрашае кніжнікаў Літва


Напрыканцы лютага 2019-га пройдзе міжнародны Вільнюскі кніжны кірмаш — з удзелам беларускіх выдаўцоў


Традыцыйны Мінскі міжнародны кірмаш-выстаўка, як вядома, збірае гасцей з усяго свету на пачатку лютага, следам за ім — і літоўскі кніжны форум: 21-24 лютага. Літоўскія калегі даслалі запрашэнне й Міністэрству інфармацыі Беларусі, кнігавыдаўцам краіны-суседкі. Кніжны форум пройдзе ў Літоўскім выставачным і кангрэс-цэнтры “Lіtexpo”. З моманту заснавання кірмаш — буйнейшая выстава ў краінах Балтыі: звычайна яго наведваюць да 60 000 чалавек. У Вільнюс прыязджаюць пісьменнікі з усяго свету. Прадставіць там беларускую кнігу збіраюцца выдавецтвы “Мастацкая літаратура”, “Народная асвета”, “Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі”, Выдавецкі дом “Звязда”, “Пачатковая школа”, “Адукацыя і Выхаванне” ды іншыя.

Літаратурна-мастацкія перыядычныя выданні Беларусі рыхтуюць адмысловыя “літоўскія выпускі”. Друкуюцца новыя пераклады. Скажам, на старонках часопіса “Маладосць” з’явіліся вершы класіка літоўскай літаратуры Майроніса ў перакладах Юліі Алейчанкі. На падыходзе й кніга паэта на беларускай мове. “Літоўскі спецвыпуск” з прадстаўленнем школьніцтва, дзяцей Літвы, пісьменнікаў, якія там працуюць у галіне дзіцячай літаратуры, рыхтуе часопіс “Домік”.

Кастусь ЛАДУЦЬКА

Фота Таццяны СТАРАЖЭНКА

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.