Вы тут

Палачанін шантажаваў жанчын пасля інтыму


Трынаццаць крымінальных спраў распачата ў дачыненні да жыхара Полацка за шантаж жанчын пасля інтыму, паведаміла БЕЛТА афіцыйны прадстаўнік Полацкага РАУС Юлія Зайцава.


Супрацоўнікі крымінальнага вышуку пры сілавой падтрымцы АМАПа затрымалі ў кватэры 44-гадовага жыхара Полацка. Устаноўлена, што непрацуючы мужчына на працягу больш за два гады шантажаваў знаёмых жанчын, вымагаючы грошы і матэрыяльныя каштоўнасці пад пагрозай афішавання інтымных адносін.

З патэнцыйнымі ахвярамі - жанчынамі пераважна 30-40 гадоў - ён знаёміўся ў інтэрнэце. Затым запрашаў да сябе дадому, дзе стасункі пераходзілі ўжо ў іншую плоскасць. Без ведама пацярпелых палачанін ўсё здымаў на відэа і фатаграфаваў, пасля чаго, пагражаючы распаўсюджваннем матэрыялаў, патрабаваў грашовую ўзнагароду. Сума адчэпных складала ад Br400 да Br500.

Падазраваны арыштаваны. Распачата дзесяць крымінальных спраў за вымагальніцтва і тры - па факце махлярства. Праваахоўнікі ўстанавілі больш за 20 фактаў злачынных замахаў.

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.