Камп'ютарызаваны комплекс на аснове айчыннага айтрекера (відэаакулографа) распрацоўваюць студэнты БДУ і Беларускага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта. У каманду маладых навукоўцаў увайшлі студэнт факультэта радыёфізікі і камп’ютарных тэхналогій БДУ Арцём Рыжанкоў, магістранты гэтага факультэта Яўген Кароткі і Аляксандр Міско і другакурсніцы БДМУ Дар'я Вашкова і Таццяна Чаранкевіч.
Прынцып дзеяння відэаакулографа заснаваны на апрацоўцы відэаструменю, які рэгіструецца хуткаснай відэакамерай і апрацоўваецца спецыяльным праграмным забеспячэннем. Чалавеку прапануецца заданне для вызначэння не статычнага малюнку. Прыборам аналізуюцца рух вачэй, хуткасць і правільнасць ідэнтыфікацыі ўбачанага аб'екта.
Гэта ўнікальная распрацоўка для Беларусі. Комплекс выконвае тры ключавыя функцыі. Дыягнастычная ацэньвае стан зрокавай сістэмы і ступень паразы некаторых структур мозгу. Напрыклад, рознымі будуць паказчыкі акулаграммы (руху вачэй) пры рассеяным склерозе да лячэння і пасля, у фазе рэмісіі.
З дапамогай айтрекера можна будзе ажыццяўляць прафесійны адбор спецыялістаў, дзейнасць якіх звязана з павышанай увагай і вялікім аб'ёмам інфармацыі. У іх ліку пілоты, супрацоўнікі спецслужбаў, аператары АЭС і іншыя. Аналіз хуткасці і дакладнасці руху вачэй дазваляе выявіць людзей з высокім узроўнем аператыўнасці, назіральнасці, а таксама здольных выконваць складаныя заданні ў стрэсавых сітуацыях.
Важнае значэнне мае навацыя і для сферы адукацыі. Комплекс можа выкарыстоўвацца для адбору падручнікаў па крытэрыі ўспрымальнасці прачытанага тэксту.
Праект па развіцці функцыянальных магчымасцяў дадзенага комплексу будзе прадстаўлены на конкурсе інавацый “INNSTART BSU”. Маладыя навукоўцы пазмагаюцца за права стаць рэзідэнтам Навукова-тэхнічнага парку “Унітэхпрам БДУ” і камерцыялізацыю свайго праекту. Усяго ў фінал конкурсу прайшлі 16 студэнцкіх інавацый.
Надзея НІКАЛАЕВА
Як мы бярозавік куплялі на гандлёвай пляцоўцы лясгаса і ў лясніцтве
Творчая вечарына народнага артыста Беларусі прайшла ў адной з мінскіх гімназій.