Вы тут

Якой табе бачыцца Еўропа-2050?


Падзяліцца сваім меркаваннем наконт таго, якой можа быць Еўропа праз тры дзясяткі гадоў, запрашаюць усіх еўрапейцаў. Як мінімум пяць удзельнікаў выйграюць 500 еўра і будуць запрошаны на міжнародны семінар з еўрапейскімі лідарамі меркаванняў з аплатай усіх выдаткаў. Іmagіne Europe — гэта конкурс ідэй, які падтрымліваецца некалькімі еўрапейскімі партнёрамі і займеў фінансавую падтрымку ў рамках праграмы Еўрапейскага саюза Erasmus+.


Можна як прэзентаваць агульнае бачанне Еўропы ў 2050 годзе, так і выбраць канкрэтную сферу для больш глыбокага аналізу: гэта можа быць камунікацыя паміж людзьмі, змяненне клімату, ахова навакольнага асяроддзя, адукацыя, здароўе, дэмакратыя, міграцыя, сацыяльная палітыка, штучны інтэлект, генная інжынерыя і г. д.

Мэта — падштурхнуць людзей падумаць над рашэннем важных сусветных і еўрапейскіх праблем, натхніць іх на актыўнасць у еўрапейскай грамадскай прасторы, даць моладзі магчымасць папрактыкаваць свае пісьмовыя, прамоўніцкія і прэзентацыйныя навыкі.

Конкурсныя работы прымаюцца ў фармаце кароткага тэксту (да 500 слоў) і відэа. Вы можаце зачытаць свой тэкст на відэа самі або папрасіць зрабіць гэта за вас іншага чалавека. У конкурсных работах дапускаецца любая мова, але з адным важным нюансам: калі гэта будзе не англійская, трэба будзе зрабіць на ёй субцітры да відэа. Відэаролік павінен доўжыцца максімум тры хвіліны. Тэкст і відэа трэба адправіць на інтэрнэт-старонку.

Тэрміны падачы матэрыялаў — да 28 лютага 2019 года. Анлайн-галасаванне за найлепшыя ролікі будзе адкрыта да 25 сакавіка. Таксама сваё меркаванне агучыць журы. Прэзентацыі фіналістаў будуць вынесены на фінальнае публічнае галасаванне, якое пройдзе ў розных краінах Еўропы з красавіка па чэрвень 2019 года. «Вага» галасоў будзе падзелена наступным чынам: анлайн-галасаванне — 20 %, грамадскае галасаванне — 40 % і меркаванне журы — 40 %. Пераможцы будуць абвешчаны ў канцы чэрвеня наступнага года.

Надзея НІКАЛАЕВА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».