Вы тут

Змяняецца парадак выдачы бальнічных


У Беларусі ўнесены змяненні ў парадак афармлення лістоў непрацаздольнасці і даведак аб часовай непрацаздольнасці. Новаўвядзенні пачнуць дзейнічаць з 31 студзеня 2019 года.


Змяненні датычацца як парадку выдачы дакументаў, якія сведчаць пра часовую непрацаздольнасць (лістка непрацаздольнасці і даведкі аб часовай непрацаздольнасці), так і парадку афармлення гэтых дакументаў з улікам практыкі прымянення, адзначылі ў прэс-службе Міністэрства аховы здароўя.

Такім чынам, у сувязі з пераходам на афармленне бальнічных у форме электроннага дакумента ўстаноўлены новыя формы гэтых дакументаў і парадак іх афармлення. Разам з тым бланкі лісткоў непрацаздольнасці (даведак аб часовай непрацаздольнасці), якія былі выпушчаны да ўступлення ў сілу новаўвядзенняў, будуць сапраўдныя да поўнага іх выкарыстання на ўсёй тэрыторыі Беларусі. Аптымізавана і ўніфікавана інфармацыя, якую неабходна ўказваць пры афармленні лістка непрацаздольнасці.

Таксама ўдакладнена кола асоб, якім выдаецца лісток непрацаздольнасці і даведка аб часовай непрацаздольнасці. Асобам працаздольнага ўзросту, якія не працуюць і не стаяць на ўліку ў органах па працы, занятасці і сацыяльнай абароне ў якасці беспрацоўных, будзе выдавацца даведка аб часовай непрацаздольнасці. Яе выдача прадугледжана і асобам, якія даглядаюць інваліда І групы, — у выпадку стацыянарнага лячэння асобы, якая фактычна даглядае інваліда І групы.

Вызначаны парадак выдачы лістка непрацаздольнасці па доглядзе хворага дзіцяці ва ўзросце да 3 гадоў, дзіцяці-інваліда ва ўзросце да 18 гадоў у выпадку, калі маці ці асоба, якая фактычна даглядае дзіця, адначасова працуе на ўмовах няпоўнага рабочага часу (не больш за палову месячнай нормы гадзін) ці дома, або вучыцца. У такім выпадку лісток непрацаздольнасці па доглядзе хворага дзіцяці выдаецца толькі маці ці асобе, якая фактычна ажыццяўляе догляд дзіцяці. Пры гэтым прадугледжана магчымасць выдачы даведкі аб часовай непрацаздольнасці іншай асобе па доглядзе за хворым дзіцем да 3 гадоў (дзіцем-інвалідам ва ўзросце да 18 гадоў). У выпадку хваробы маці, якая даглядае дзіця ва ўзросце да 3 гадоў, падчас выдачы ёй лістка непрацаздольнасці не патрэбна пацвярджэнне аб наведванні дзіцем дзіцячага садка.

Таксама новаўвядзенні прадугледжваюць магчымасць падаўжэння лістка непрацаздольнасці асобе, якая даглядае хворае дзіця ва ўзросце да 14 гадоў (дзіця-інваліда ва ўзросце да 18 гадоў) пры аказанні яму медыцынскай дапамогі ў стацыянары, на адзін дзень для праезду да месца жыхарства ў сувязі з аддаленасцю арганізацыі аховы здароўя і немагчымасцю ў дзень выпіскі даехаць да месца жыхарства.

Удакладнілі інфармацыю, якая павінна быць у медыцынскіх дакументах («Медыцынскай даведцы аб стане здароўя» і «Выпісцы з медыцынскіх дакументаў») пры звароце пацыента па медыцынскую дапамогу ў сувязі з немагчымасцю выконваць (працягваць) работу (службу, вучобу) ці ажыццяўляць догляд за дзіцем да 3 гадоў у арганізацыю аховы здароўя, што аказвае хуткую медыцынскую дапамогу, у тым ліку і ў бальнічную арганізацыю. Гэта інфармацыя аб даце, часе звароту пацыента па медыцынскую дапамогу, даныя аб'ектыўнага медыцынскага агляду і вынікі праведзеных абследаванняў. Такія звесткі неабходны ў выпадку правядзення экспертызы часовай непрацаздольнасці.

Алена КРАВЕЦ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».