Вы тут

З новага года мы вяртаем папулярную рубрыку «Радзіннае»


Як і абяцалі, ужо з новага года мы вяртаем на старонкі «Звязды» вельмі папулярную ў свой час у нашых чытачоў рубрыку «Радзіннае», якую, як і раней, будуць весці даследчыкі народнай культуры Аксана КАТОВІЧ і Янка КРУК. Праўда, гэтым разам рубрыка памяняе свой фармат: яна цалкам будзе пабудавана на пытаннях-адказах. Нашы аўтары шмат ездзяць па ўсіх рэгіёнах Беларусі, у іх у запасе шмат пытанняў, якія ім задавалі на сустрэчах, і адказаў на іх. Але мы спадзяёмся, што нашы чытачы таксама актыўна далучацца да цікаўных.


Калі вы хочаце ведаць падрабязнасці і сэнс таго ці іншага сямейнага абраду (датычыцца ён нараджэння дзіцяці, вяселля ці пахавання), калі цікавіцеся традыцыйнымі святамі беларусаў і хочаце адзначаць іх па правілах, калі прычыніліся да нейкага незвычайнага дзейства старэйшых сваякоў, але ніхто не можа растлумачыць яго сэнсу, — пішыце нам на паштовы або на электронны адрас рэдакцыі з пазнакай «Пра радзіннае».

Адказы і тлумачэнні знойдуцца хутка — ужо ў наступным годзе. І канешне, пры ўмове, што аформіце падпіску на «Звязду» — інакш як вы іх прачытаеце?

Пішыце нам, заставайцеся з намі — будзе цікава!

Загаловак у газеце: Не прапусціце! Спытайце пра радзіннае

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.