Вы тут

Учора стартаваў афлайн-продаж білетаў праз касы кампаніі «Тыкетпро»


Учора стартаваў афлайн-продаж білетаў праз касы афіцыйнага білетнага аператара Гульняў, кампаніі «Тыкетпро».


Першым пакупніком папяровых квіткоў стаў талісман ІІ Еўрапейскіх гульняў — лісяня Лесік. Арганізатары адзначаюць, што адным з асноўных кірункаў падрыхтоўкі білетнай праграмы ІІ Еўрапейскіх гульняў стала абарона ад падробак. Акрамя таго, што кожны білет — як электронны, так і папяровы, будзе абаронены ўнікальным штрых-кодам, пры вырабе папяровых версій выкарыстаны дадатковыя элементы абароны: 3D-галаграма, нанясенне спецыяльнага UV-чарніла і іншыя.

Нагадаем, пачынаючы з 1 снежня ўсе ахвотныя могуць набыць білеты на ІІ Еўрапейскія гульні праз сайт, а ў Еўропе — праз афіцыйных рэсэлераў. У Расійскай Федэрацыі білеты таксама ўжо паступілі ў продаж 15 снежня на сайце афіцыйнага білетнага агента.

Нагадаем, кошт квітка на спартыўныя спаборніцтвы вар'іруецца ад 5 рублёў або 2 еўра (для замежных грамадзян) да 50 рублёў або адпаведна 20 еўра. Кошт квіткоў на цырымонію адкрыцця складае ад 150 да 300 рублёў у залежнасці ад катэгорыі месца. Цэны білетаў на цырымонію закрыцця некалькі ніжэйшыя, іх кошт ад 70 да 150 рублёў. Агульная колькасць пасадачных месцаў на трыбунах падчас ІІ Еўрапейскіх гульняў складзе 381 тысячу з магчымасцю павелічэння іх да 535 тысяч у залежнасці ад попыту і папулярнасці віду спорту.

Дар'я ЛАБАЖЭВІЧ

Фота БЕЛТА

Загаловак у газеце: Білеты для Лесіка

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?