Вы тут

Што цікавага паглядзець па тэлебачанні на наступным тыдні


«Дванаццаць калядных жаданняў»

АНТ, 24 снежня

Напярэдадні чарговага каляднага свята Лора Ліндсі разумее, што жыццё яе распадаецца на часткі, і ў роспачы звяртаецца да псіхолага Ноэль з просьбай аб дапамозе. Але ў адказ атрымлівае толькі дзіўную параду: вярнуцца дадому і пачаць... загадваць жаданні. З пэўнай доляй скепсісу Лора так і робіць — і, на дзіва, жаданні пачынаюць спраўджвацца адно за адным, праўда, чамусьці гэта прыносіць больш шкоды, чым карысці. Трэба тэрмінова вярнуць усё на свае месцы, і тут, відаць, дапаможа толькі сапраўдны калядны цуд.

«Тры песні для Папялушкі»

«Беларусь 1», 25—27 снежня

Аня выхоўвалася ў прыёмнай сям'і, але заўжды хацела даведацца пра сваіх сапраўдных бацькоў. Перад выпускным балем дзяўчына дазнаецца, што хтосьці рэгулярна адпраўляў на яе імя грашовыя пераводы — і ў пошуках адказаў на свае пытанні едзе ў Маскву, каб знайсці таямнічага мецэната. У сталіцы яна збіраецца таксама паступіць у ВНУ, але спазняецца на экзамены — затое выпадкова трапляе на кастынг у музычны тэатр і атрымлівае ролю Папялушкі. Зрэшты, паступова высвятляецца, што апошняе зусім не выпадкова, бо маці Ані некалі пачынала акцёрскую кар'еру якраз у гэтым тэатры...

«Суджаны-ражаны»

«МІР», 29 снежня

Некалі Вользе наваражылі, што сваё каханне яна сустрэне пад Новы год. Аднак у Эдзіку, які з'явіўся на парозе яе дома ў адну навагоднюю ноч, жанчына расчаравалася: абяцаны прынц аказаўся банальным і даволі нецікавым кавалерам, і рашуча змяніла ўвесь лад жыцця: знешні вобраз і стыль, работу, кватэру. А пакуль яна пазбаўлялася непрыемных успамінаў, анёлы-ахоўнікі рэжысіравалі новую сустрэчу. І вось у чарговы навагодні вечар да Вольгі прыходзіць нечаканы, але вельмі настойлівы госць з далёкай Поўначы. З гэтага моманту навагоднія святы ператвараюцца ў чараду прыгод, а варажба не мае ніякіх шанцаў не збыцца.

Загаловак у газеце: Казкі на Каляды

Выбар рэдакцыі

Культура

Што паглядзець у брэсцкім музеі выратаваных каштоўнасцяў

Што паглядзець у брэсцкім музеі выратаваных каштоўнасцяў

Брэсцкі музей выратаваных каштоўнасцяў можна назваць мясцовым Луўрам — калі ўвогуле дарэчы параўноўваць адну культуру з іншай.

Калейдаскоп

Вясёлыя гісторыі нашых чытачоў

Вясёлыя гісторыі нашых чытачоў

— Хлопцы, не біце, я — ва-а-аш!..

Грамадства

Як дэпутаты вырашаюць праблемы жыхароў Брэсцкай вобласці

Як дэпутаты вырашаюць праблемы жыхароў Брэсцкай вобласці

У мясцовых Саветах Брэсцкай вобласці ажыццяўляюць дэпутацкую дзейнасць 2962 дэпутаты. 

Грамадства

Чым жыве найлепшая маладая сям'я штурмавой авіяцыйнай базы ў Лідзе

Чым жыве найлепшая маладая сям'я штурмавой авіяцыйнай базы ў Лідзе

Абодва яны спяваюць, пішуць вершы пра сваю сям'ю і іграюць на музычных інструментах.