Вы тут

На Гродзеншчыне стартавала акцыя «Нашы дзеці»


На Гродзеншчыне стартавала акцыя «Нашы дзеці», у якой па традыцыі самы актыўны ўдзел прымаюць і народныя абраннікі.


Як паведамілі «МС» у абласным Савеце дэпутатаў, сёння, 21 снежня, старшыні абласнога і гарадскога Саветаў дэпутатаў Ігар Жук і Барыс Фёдараў павіншуюць з навагоднімі святамі выхаванцаў школы-інтэрната з парушэннямі слыху ў Гродне і падораць салодкія падарункі, а малыя, у сваю чаргу, аддзячаць сваім талентам — парадуюць дарослых творчымі нумарамі.

Па традыцыі ў цэнтры ўвагі ўдзельнікаў акцыі — дзеці-інваліды, малыя з шматдзетных, прыёмных сем'яў, дзіцячых дамоў сямейнага тыпу, адораныя школьнікі ды іншыя.

Дарэчы, аднымі з першых, хто накіраваўся з віншаваннямі і пачастункамі, сталі дэпутаты гарадскога Савета 28-га склікання. Алена Бераснева, Сяргей Мазайла, Дзяніс Сырамаха і Ігар Чывель 13 снежня завіталі ў госці ў дзіцячы дом сямейнага тыпу, што знаходзіцца на вуліцы Ваўковіча ў абласным цэнтры. Менавіта тут атрымалі прапіску не адзін, а адразу тры такія дзіцячыя дамы, пасля чаго вуліца ў народзе набыла своеасаблівы статус «бацькоўскай». Напрыклад, сужэнцы Наталля і Андрэй Мушынскія сталі бацькамі для пяці хлопчыкаў і пяці дзяўчатак ад трох да 14 гадоў. Малыя з удзячнасцю сустракалі дэпутацкі «дэсант», расказвалі аб сваіх поспехах, цікавых момантах з жыцця ў новым доме і частавалі гасцей гарбатай.

Вольга АНУФРЫЕВА

Загаловак у газеце: Свята ў кожную хату!

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».