Вы тут

З новага года прыём ва ўрача агульнай практыкі падоўжыцца


З 1 студзеня 2019 года павялічваецца час прыёму ва ўрачоў агульнай практыкі.


Згодна з новымі нормамі, спецыялістам, якія абслугоўваюць дзіцячае і дарослае насельніцтва, на пярвічны прыём будзе адведзена 20 хвілін (раней было 15), на прафілактычны агляд у вылучаныя гадзіны ці дні (у паліклініцы ці на выездзе) — 15 хвілін (замест 10). Урачам агульнай практыкі, якія абслугоўваюць дарослае насельніцтва, на пярвічны прыём будзе адведзена 18 хвілін (раней 15), на прафілактычны прыём у вылучаныя дні ці гадзіны — 13 хвілін (раней — 10).

Як растлумачылі ў Міністэрстве аховы здароўя, змяненне нормаў часу для ўрачоў агульнай практыкі абумоўлена больш шырокім колам абавязкаў, а таксама больш глыбокім узроўнем ведаў і навыкаў у параўнанні з участковым тэрапеўтам.

Нагадаем, што ўрачы агульнай практыкі аказваюць дапамогу ў галіне тэрапіі, неўралогіі, отарыналарынгалогіі, афтальмалогіі, акушэрства і гінекалогіі, хірургіі, эндакрыналогіі і іншых галінах ва ўмовах гарадскога населенага пункта пры абслугоўванні дарослага насельніцтва. У сельскай мясцовасці — яшчэ і ў галіне педыятрыі пры абслугоўванні дарослых і дзяцей. Адначасова з увядзеннем у штатны расклад устаноў аховы здароўя пасад урачоў агульнай практыкі ўводзяцца і пасады членаў каманды урача агульнай практыкі — памочнік урача па амбулаторна-паліклінічнай дапамозе і медыцынскіх сясцёр агульнай практыкі.

Алена КРАВЕЦ

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.