Вы тут

Вынесены прысуд былому галоўнаму архітэктару Магілёва


Былы чыноўнік абвінавачваўся ў халатных адносінах да сваёй справы. Нагадаем, што 1 лістапада мінулага года на дзяцей 10 і 9 гадоў, якія гулялі ў закінутым доме па вуліцы Загарадная шаша ў Магілёве, абрынулася пліта перакрыцця. Адзін з хлопчыкаў загінуў на месцы, другі памёр у рэанімацыі праз некалькі дзён пасля трагедыі. Першапачаткова абвінавачанне было прад'яўлена 43-гадоваму мужчыну, які будаваў гэты дом самавольна. Але злачынства ў яго дзеяннях знойдзена не было. І тады пад следства трапіў былы галоўны архітэктар Магілёва. Лічыцца, што ён ведаў пра небяспечны недабуд, але не пракантраляваў яго знос.


Падсудны прызнаны вінаватым у неналежным і нядобрасумленным выкананні сваіх службовых абавязкаў, што пацягнула за сабой смерць людзей. Суд Ленінскага раёна Магілёва прызначыў яму пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін 2,5 года з адбываннем у папраўчай калоніі ва ўмовах пасялення і пазбавіў права займаць дзяржпасады, звязаныя з арганізацыйна-размеркавальнымі абавязкамі і выкананнем юрыдычна значных дзеянняў на тэрмін 5 гадоў. Сем'ям, якія пазбавіліся дзяцей, Магілёўскі гарвыканкам павінен выплаціць па 40 тысяч рублёў кожнай за маральную страту.

Начальнік аддзела пракуратуры Магілёўскай вобласці Сяргей Мінаў адзначыў, што суд цалкам пагадзіўся з дзяржаўным абвінавачаннем:

— Былы чыноўнік Магілёўскага гарвыканкама абвінавачваўся па артыкуле 428 Крымінальнага кодэкса. І нашы доказы яго віны суд прызнаў справядлівымі. Адбываць пакаранне абвінавачаны будзе ва ўмовах пасялення, паколькі злачынства зроблена па неасцярожнасці.

Нэлі ЗІГУЛЯ

Загаловак у газеце: За службовую халатнасць

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».