Вы тут

Аляксандр Лукашэнка: За кожным высокім званнем — гісторыя чалавека


Прэзідэнт Беларусі ўручыў дзяржаўныя ўзнагароды. Урачыстая цырымонія прайшла ў Палацы Незалежнасці.


«За кожным высокім званнем, ордэнам, медалём — гісторыя чалавека. Чалавека-стваральніка, талантлівага, працавітага, адданага сваёй справе і краіне», — сказаў кіраўнік дзяржавы. Ён адзначыў, што сёння ў зале сабраліся прадстаўнікі амаль усіх сфер дзейнасці, жыхары розных куткоў Беларусі.

«Усіх вас аб’ядноўвае агульнае імкненне зрабіць краіну больш прыгожай, багатай і паспяховай, абараніць мір і ўмацаваць наш суверэнітэт. Сваімі дасягненнямі, перамогамі, добрымі справамі вы ўвайшлі ў гісторыю сыходзячага года, у гісторыю краіны. Праславілі не толькі сваё імя, але і сваю малую і вялікую радзіму», — падкрэсліў Прэзідэнт. Менавіта такія поспехі, на думку Аляксандра Лукашэнкі, прыклад сапраўднага патрыятызму, які праяўляецца ў канкрэтных справах і ўчынках.

Сёння адзначылі і прадпрыемствы, якія не толькі паспяхова вытвараюць высокаякасную прадукцыю, але і адраджаюць вёскі, займаюцца дабрачыннасцю. «Мы ганарымся высокімі дасягненнямі нашых навукоўцаў, урачоў, педагогаў у навукова-даследчай, практычнай працы, а таксама вынікамі важнай для дзяржавы місіі органаў сацыяльнай аховы. Захапляемся творчымі поспехамі беларускіх дзеячаў культуры і мастацтва, годнымі выступленнямі і гучнымі перамогамі айчынных спартсменаў», — адзначыў кіраўнік дзяржавы.

Словы віншавання прагучалі інфармагенцтву БелТА, якое адзначае юбілей — сто гадоў. «Яно выконвае найважнейшую місію — фіксуе і захоўвае гісторыю нашай краіны», — звярнуў увагу Аляксандр Лукашэнка. Традыцыйна ў гэты ўрачысты дзень дзякавалі прадстаўнікам сілавых структур, якія забяспечваюць мір і бяспеку ў нашай краіне.

Прэзідэнт павіншаваў усіх з заслужанымі ўзнагародамі: «Упэўнены, што гэтыя ўзнагароды натхняць вас на чарговыя здзяйсненні, адкрыюць перспектывы далейшага прафесійнага росту, дадуць новыя магчымасці для творчай рэалізацыі».


***

Каментар у тэму

Прафесар кафедры эканамічнай сацыялогіі Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўніверсітэта Валянціна Сімховіч, якая атрымала ганаровае званне «Заслужаны работнік адукацыі Рэспублікі Беларусь»:

— Я адпрацавала ў эканамічным універсітэце 40 гадоў. Вельмі рада, што мой уклад у развіццё сістэмы адукацыі, у падрыхтоўку кадраў для нацыянальнай эканомікі так высока ацэнены.

Я была прадстаўніком Беларусі па балонскім працэсе ў кансультатыўнай групе па рэвізіі дадатку да дыплома, таму звяртаю ўвагу на ўсе станоўчыя змены, якія адбываюцца сёння ў адукацыі. Сучасныя студэнты не горшыя, як кажуць многія, яны проста іншыя. І нам трэба прынімаць гэта як дадзенасць, як рэальнасць і працаваць з імі. Інтарэсы і мэты ў моладзі засталіся тыя ж самыя: атрыманне высокапрафесійнай адукацыі, прэстыжнай прафесіі. Гэта ўсё ў нас ёсць: сістэма адукацыі дае такія магчымасці.

Урач-гастраэнтэролаг 9-й гарадской клінічнай бальніцы Мінска Аляксей Федарук, які атрымаў званне «Заслужаны ўрач Рэспублікі Беларусь»:

— У мяне 35 гадоў урачэбнага стажу. Я доктар навук, прафесар, кірую аддзелам гепаталогіі і малаінвазіўнай хірургіі. Калі становішся заслужаным урачом, верагодна, гэта ацэнка ўсяго жыццёвага шляху, прызнанне тваіх заслуг перад людзьмі, краінай. Вельмі хвалююча, шчыра кажучы, з рук кіраўніка дзяржавы атрымаць такую ўзнагароду.

Усе нашы пацыенты пажыццёва замацоўваюцца за намі. Мы, калі ставім іх у ліст чакання, на сябе бярэм адказнасць за ўсё, што з імі далей будзе. Таму заўсёды даволі жорскае і складанае рашэнне. Прыходзіцца ацэньваць і сітуацыю, і пацыента, ці будзе ён слухацца, выконваць усе нашы рэкамендацыі.

Надзея АНІСОВІЧ

Фота БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».