Вы тут

Завершана выданне трохтомнай персанальнай энцыклапедыі «Янка Купала»


Завершана выданне трохтомнай персанальнай энцыклапедыі «Янка Купала».


Толькі што выдадзены трэці том персанальнай энцыклапедыі «Янка Купала», куды ўвайшлі артыкулы на літары «П — Я». Далёка не кожная краіна мае выданні такога кшталту. У Расіі адна з першых персанальных энцыклапедый (дакладней — у СССР, бо рабілася яна з удзелам вучоных розных рэспублік вялікай краіны) была выдадзена на пачатку 1980-х гадоў і прысвечана класіку рускай літаратуры Міхаілу Лермантаву. Ва Украіне ў савецкі час выдалі энцыклапедычны аднатомнік «Тарас Шаўчэнка». У Беларусі персанальныя энцыклапедыі былі прысвечаны Францыску Скарыну, Максіму Багдановічу. Але самым першым быў энцыклапедычны слоўнік «Янка Купала» (у 1986 годзе, тады яшчэ аднатомны).

І вось — новая энцыклапедычная сустрэча з класікам беларускай літаратуры. Уражальная падзея для ўсёй краіны!

Калі тыраж першага выдання Купалаўскай энцыклапедыі быў 8000 экзэмпляраў, то зараз — 1000 экзэмпляраў. Розніца істотная. Але, пэўна, праз які ўжо год шмат хто будзе шкадаваць, што не змог набыць гэтае ўнікальнае, багатае на купалазнаўчую інфармацыю выданне. Сярод аўтараў трохтомнай энцыклапедыі «Янка Купала» — Вячаслаў Рагойша, Адам Мальдзіс, Уладзімір Гніламёдаў, Мікола Трус, Жанна Дапкюнас, Галія Фатыхава, іншыя дасведчаныя літаратуразнаўцы, спецыялісты ў галіне выяўленчага мастацтва, музыкі, музейшчыкі, архівісты. У энцыклапедыі — інфармацыя пра творы класіка, гарады і іншыя паселішчы, дзе ён пабываў, пра яго сяброў, знаёмых, перакладчыкаў паэзіі Янкі Купалы на мовы народаў свету.

Мікола БЕРЛЕЖ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?