Вы тут

У Міністэрстве замежных спраў Беларусі адбылася цырымонія падняцця сцяга


Атрыбут знешнепалітычнага ведамства з учарашняга дня развяваецца на флагштоку побач з дзяржаўным сцягам каля будынка МЗС. Ва ўрачыстай цырымоніі ўдзельнічалі міністр замежных спраў Уладзімір Макей, супрацоўнікі і ветэраны ведамства, прадстаўнікі дыпслужбаў, акрэдытаваных у Беларусі.


Заснаванне афіцыйнага сцяга МЗС міністр Уладзімір Макей параўноўвае з заснаваннем баявога сімвала вайсковай часці. «Кіраўнік дзяржавы часта кажа пра тое, што лічыць дыпламатычную службу важнейшай за ваенную. Так, мы сёння не змагаемся (і дзякуй богу) на полі бою са зброяй у руках, але мы вядзём, вобразна кажучы, баталіі на палітычнай, ваенна-палітычнай, эканамічнай, гуманітарнай і ў іншых сферах на розных міжнародных пляцоўках. Таму сцяг — гэта перш за ўсё сімвал патрыятызму, адданасці і вернасці кожнага з нас беларускай дзяржаве і народу. Сімвал той высокай планкі маральна-дзелавых і прафесійных якасцяў, якой неабходна адпавядаць дыпламатычным работнікам».

У сваёй прамове і ў інтэрв'ю для журналістаў ён адзначыў, што Беларусь будзе і далей умацоўваць свой суверэнітэт: «Калі спытаць, пераважная колькасць грамадзян нашай краіны адназначна скажа, што Беларусь павінна заставацца незалежнай і суверэннай дзяржавай. Пра гэты суверэнітэт і незалежнасць мы марылі, думалі на працягу многіх-многіх стагоддзяў. У нашай сучаснай гісторыі мы дабіліся гэтага, таму мы павінны і далей працаваць над умацаваннем нашага суверэнітэту. Зразумела, што, як кажа Прэзідэнт, гэта дорага каштуе, але мы павінны разумець гэта і павінны зрабіць так, каб кожны ўносіў уклад у гэты працэс».

Па словах Уладзіміра Макея, пунктамі, якія патрабуюць асаблівай увагі, для МЗС сёння з'яўляецца развіццё гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва, палітычнага ўзаемадзеяння, прасоўванне ваенна-палітычных ініцыятыў з-за канфрантацыйнай напружанасці ў нашым рэгіёне. Беларусь павінна мець больш прыхільнікаў тых ідэй, якія выстаўляе наша краіна.

У будучым годзе знешнепалітычнае ведамства Беларусі будзе адзначаць векавы юбілей. Указам Прэзідэнта 16 кастрычніка 2018 года заснаваны геральдычныя сімвалы, узнагароды і дзень дыпламатычнага работніка — 22 студзеня. Менавіта ў гэты дзень у 1918 годзе ў газеце «Звязда» была размешчана першая публічная аб'ява аб пачатку дзейнасці Народнага камісарыята замежных спраў БССР.

Марыя ДАДАЛКА

Фота Андрэя САЗОНАВА

Загаловак у газеце: Імкнуцца да вяршыняў

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».