Вы тут

Два дзіцячыя дамы сямейнага тыпу адкрыюцца адначасова на Гомельшчыне


Два дзіцячыя дамы сямейнага тыпу адкрыюцца адначасова на Гомельшчыне. 26 снежня сем'і Логвінавых з Ельска і Аніскаўцоў са Жлобіна будуць прымаць падарункі і ўрачыста адзначаць улазіны.


Абодва дамы пабудаваны на парытэтных пачатках рэспубліканскага і абласнога бюджэтаў. Выдаткі на будаўніцтва кожнага склалі 350—370 тысяч рублёў.

У Ельску бацькамі-выхавальнікамі стануць сужэнцы Наталля і Дзмітрый Логвінавы. Яшчэ да гэтага важнага моманту яны ўсынавілі пяцярых дзяцей, малодшай — усяго год. З імі разам будуць жыць і яшчэ трое дзетак, якія засталіся без бацькоўскай апекі.

У Жлобіне бацькі-выхавальнікі Таццяна і Міхаіл Аніскаўцы маюць сваіх дваіх дзяцей, якія ўжо вучацца ў каледжах. Галасы яшчэ пяці хлопчыкаў і дзяўчатак напоўняць шчасцем і клопатамі новы ўтульны будынак.

На Гомельшчыне сёння больш за 80 % дзяцей-сірот і дзяцей, пакінутых без апекі бацькоў, выхоўваюцца ў сем'ях, якія замянілі малым біялагічных бацькоў. Зараз у вобласці 46 дзіцячых дамоў сямейнага тыпу.
У іх пражывае 283 дзіцяці.

Ірына АСТАШКЕВІЧ

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.