Вы тут

Урад ЗША часткова прыпыніў працу з-за адсутнасці фінансавання


Спыненне работы часткі дзяржустаноў у ЗША ўступіла ў сілу пасля таго, як заканадаўцы не змаглі знайсці выхад з бюджэтнага тупіка.


Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп напярэдадні паабяцаў "вельмі працяглы" "шатдаун" (government shutdown), калі дэмакраты не пагодзяцца на фінансаванне будаўніцтва сцяны на мяжы з Мексікай. Тым часам фондавыя рынкі ЗША перажылі горшы тыдзень за 10 гадоў.

Трамп патрабуе вылучыць на гэты праект як 5,7 млрд долараў. Палата прадстаўнікоў ЗША ў чацвер ўхваліла фінансаванне, але дэмакраты ў сенаце збіраліся галасаваць супраць гэтага артыкула часовага бюджэту (да 8 лютага).

Выступаючы ў Белым доме, прэзідэнт казаў, што спадзяецца пазбегнуць такога сцэнарыя і што застаюцца "вельмі добрыя" шанцы, што ў апошні момант усё ж такі ўдасца заключыць здзелку.

"Але мы цалкам гатовыя да вельмі працяглага "шатдауну", - папярэдзіў пры гэтым Трамп. Ён адклаў сваю калядную паездку ў Фларыду. Сенатары вярталіся ў Вашынгтон з усёй краіны.

Дамовіцца не атрымалася, і ў суботу федэральныя ўстановы часткова зачыніліся (з васьмі раніцы па мінскім часе). Члены палаты прадстаўнікоў завяршылі пасяджэнне і пакінулі Капітолій, тым самым забяспечыўшы як мінімум кароткачасовы "шатдаун". Сенат ЗША таксама завяршыў сваю сесію.

Лідар рэспубліканскай большасці ў палаце прадстаўнікоў Кевін Макарці заявіў, што за 24 гадзіны апавясціць, калі палата будзе гатовая галасаваць па бюджэце. Такім чынам, "шатдаун" стаў непазбежны. Зыходзячы са слоў Макарці, ён будзе доўжыцца як мінімум суткі.

ВВС

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».