Вы тут

«Дзякуй за сакавітую мову і народны гумар»


Начальнік аддзялення паштовай сувязі Петрыкаў-2 Алена Юркавец:

— «Звязда» мне падабаецца перш за ўсё сакавітай беларускай мовай. Гэта першае, што адразу ж вылучае гэтую газету сярод астатніх. Мне вельмі імпануюць падборкі народнага гумару, якія стала друкуюцца ў газеце. Атрымліваецца, што не толькі карэспандэнты «Звязды» шчыруюць для чытачоў, але і самі чытачы дзеляцца пачутым, перажытым, убачаным. Ваша выданне шмат увагі прысвячае тэме гісторыі, этнаграфіі беларусаў. І гэта правільна, бо каму, як не «Звяздзе», гэта рабіць?

Хочацца пажадаць, каб у газеце ўсе палосы сталі каляровымі — ад гэтага якасць фотаздымкаў толькі выйграе. Напрыклад, «Фота на трынаццатай» гэта толькі пацвярджае.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?