Вы тут

Анлайн-гіпермаркет 21vek.by ўвёў плату за самавываз тавараў з нізкім коштам


Анлайн-гіпермаркет 21vek.by зрабіў самавываз некаторых тавараў платным. Такое рашэнне кампанія прыняла для таго, каб кошт дастаўкі не ўплываў на кошт тавару. Гэта дазволіць забяспечваць мінімальны ўзровень коштаў нават на недарагія тавары паўсядзённага попыту, удакладнілі ў кампаніі. Пры гэтым зніжана мінімальная сума замовы для бясплатнай дастаўкі тавару кур'ерам. Пра гэта finance.tut.by паведамілі прадстаўнікі кампаніі.


Фота: pixabay.com

Цяпер, калі пакупнік забірае заказ коштам да 25 рублёў, яму прыйдзецца заплаціць 5 рублёў за самавываз. Пры кошце тавару ад 25 да 50 рублёў самавываз абыйдзецца ў 4 рублі. Заказ коштам ад 50 да 75 рублёў можна забраць за 3 рублі. Больш дарагія тавары можна па-ранейшаму забіраць бясплатна.

"Змены закранулі толькі заказы з нізкім коштам. Большасць кліентаў новаўвядзенні не закрануць, паколькі сярэдні чэк замовы істотна перавышае парогавыя значэнні, - пракаментавалі рашэнне ў 21vek.by. - Прынцыповае адрозненне ад самавывазу з афлайн-крамы заключаецца ў тым, што ў звычайнай краме абмежаваная колькасць тавару ляжыць на паліцы, а ў выпадку анлайн-гіпермаркета - любы з 180 тысяч тавараў трэба даставіць да пункта выдачы заказаў, гэта ўсё роўна патрабуе выдаткаў на лагістыку і захоўванне. Мы імкнемся даваць нашым пакупнікам абгрунтаваныя кошты, таму адмовіліся ад ідэі "закладання" кошту дастаўкі адразу ў цану тавару, бо яна будзе адрознівацца ў залежнасці ад тыпу дастаўкі і рэгіёну".

Затое зараз можна замовіць больш танныя тавары з дастаўкай на дом па Мінску бясплатна. Раней, каб курьер прывёз заказ бясплатна, трэба было купіць на суму ад 100 рублёў.

"Зараз мы знізілі гэты парог да 75 рублёў, гэта значыць пры кошце замовы вышэй за гэтую суму дастаўка па горадзе бясплатная. - У рэгіёны дастаўка была платнай у залежнасці ад сумы заказу, ад тыпу дастаўкі і аддаленасці населенага пункта, а з адкрыццём ва ўсіх абласцях фірмовых пунктаў выдачы заказаў стала дзейнічаць тое самае правіла, што і ў Мінску. Гэта значыць пры суме замовы звыш 75 рублёў - дастаўка да пунктаў выдачы заказаў ў рэгіёнах бясплатная", - сказалі ў анлайн-гіпермаркеце.

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Актрыса НАДТ імя М. Горкага — пра шлях да сцэны і натхненне.

Грамадства

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

Тата і мама — два самыя важныя чалавекі ў жыцці кожнага дзіцяці.