Вы тут

Віцяблянка выйграла ў расійскім «Што? Дзе? Калі?» амаль $6000


Віцяблянка Паліна Ігнацьева-Крук выйграла ў знаўцаў "Што? Дзе? Калі?" 401 тысячу расійскіх рублёў, або 5820 даляраў. Фінал года выйшаў у эфір "Першага канала" ў ноч з 23 на 24 снежня.


 1tv.ru

Паліна задала пытанне аб англійскай карыкатуры XIX стагоддзя, прысвечанай Расіі. На ёй ёсць рускі мядзведзь, рускі казак, рускі мужык, рускі пасол і Аляксандр I. Знаўцы павінны былі здагадацца: як аўтар карыкатуры назваў цэнтральнага персанажа ў верхнім шэрагу?

Знаўцы адказалі "французскі салдат". Правільны адказ быў іншым "рускі мароз" (увага! спойлер! каб даведацца, вылучыце тэкст мышкай). Выйгрыш Паліны Ігнацьевай-Крук склаў 401 тысячы расійскіх рублёў, або 5820 даляраў.

 1tv.ru

У эфіры АНТ гульню знаўцаў супраць віцяблянкі і іншых тэлегледачоў можна будзе ўбачыць 30 снежня ў 23.15.

Пытанні Паліны Ігнацьева-Крук як мінімум восем разоў гулялі ў беларускім элітарным "Што? Дзе? Калі?". Чатыры разы яна выйгравала, а яшчэ чатыры разы - саступала знаўцам. У кастрычніку 2018 года яе пытанне выпала у 13 сектары расійскага тэлешоў і прынясло ёй перамогу.

Жыхарам паўночнага рэгіёну Беларусі ўвогуле шанцуе ў "Што? Дзе? Калі?". У студзені 2017 года віцяблянка Алеся Арцюхоўская выйграла ў знаўцаў амаль 7 тысяч даляраў, спытаўшы пра прадпрымальнікаў.

У снежня 2015 года палачанка Марына Варабей зарабіла ў інтэлектуальным клубе больш за 7 тысяч даляраў. Яна задала ім пытанне аб 10 правілах Альберта Эйнштэйна, якія навуковец рэкамендаваў выкарыстоўваць у паўсядзённым жыцці. Палачанка выйгравала ў гульні чатыры разы.

А віцяблянка Іна Лісава ў 2012 годзе выйграла супербліц у знаўцы клуба "Што? Дзе? Калі?" Аляксандра Друзя. Мэтр спатыкнуўся на пытанні: "Што азначае, калі акцёр Пекінскай оперы прысядае з лапаткай у руках, імітуючы вялікае напружанне?" - "Яму капае", - адказаў Друзь. А на самай справе гэта значыць, што герой плыве на лодцы. Прызам для Іны тады стала падарожжа на ледаколе на Паўночны полюс.

Выбар рэдакцыі

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на тыдзень

Усходні гараскоп на тыдзень

У Авенаў – новы этап кар’еры, у Цяльцоў – час аптымізму і натхнення.

Грамадства

Беларусь адсвяткавала Дзень Незалежнасці

Беларусь адсвяткавала Дзень Незалежнасці

Самыя галоўныя падзеі — у нашым анлайне.

Калейдаскоп

«Баграціён». Што вы ведаеце аб найбуйнейшай ваеннай аперацыі ў гісторыі? Тэст

«Баграціён». Што вы ведаеце аб найбуйнейшай ваеннай аперацыі ў гісторыі? Тэст

У ходзе аперацыі савецкая армія разграміла групу армій «Цэнтр» Вермахта.

Калейдаскоп

«I гэты чалавек застаўся жыць...» Медыкі ў беларускай літаратуры. Тэст

«I гэты чалавек застаўся жыць...» Медыкі ў беларускай літаратуры. Тэст

Кожную трэцюю нядзелю червеня адзначаецца Дзень медыцынскага работніка.