Вы тут

На прыкладзе найлепшых вучняў


Самая маладая школа ў Кобрыне — школа № 9 — адзначыла свой 25-гадовы юбілей. Яе гісторыя пачыналася ў 1993 годзе з 15 класаў пачатковай школы. А сёння гэта дзяржаўная ўстанова адукацыі, у якой навучаецца 1221 дзіця, ёсць профільныя класы эканамічнага кірунку, адкрытыя таксама інтэграваныя класы для навучання дзяцей з асаблівасцямі здароўя.


Да святкавання юбілею настаўнікі разам з вучнямі падрыхтавалі своеасаблівы агляд сваіх поспехаў і дасягненняў, які і прадставілі падчас урачыстасцяў удзельнікам і гасцям. Вядома, найгалоўнейшае багацце любой школы — яе выпускнікі. І сярод выпускнікоў дзявятай нямала тых, якімі можа ганарыцца не толькі навучальная ўстанова, але і родны горад. Найперш таму, што яны выраслі годнымі людзьмі, сталі прафесіяналамі сваёй справы. З 1130 выпускнікоў, якія правучыліся тут усе 11 гадоў, 25 увайшлі ў гісторыю ўстановы як медалісты. Многія выбралі прафесіі педагога і ўрача. Аляксандр Гелах стаў оперным спеваком, ён паспяховы саліст Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета. Станіслаў Кузьміч і Максім Баярскі дасягнулі значных поспехаў у спорце.

На іх прыкладах выхоўваюцца цяперашнія вучні, якія нярэдка радуюць сваіх педагогаў перамогамі на алімпіядах ды творчымі поспехамі.

Святлана ЯСКЕВІЧ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Сёння пачаў работу УНС у новым статусе

Сёння пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.