Вы тут

Наталля Качанава наведала дзіцячы дом № 3 у Мінску


Кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Наталля Качанава з цеплынёй паразмаўляла з дзецьмі, якія расказалі ёй аб сваіх патаемных жаданнях. Пасля навагодняга паказу, уручаючы салодкія падарункі, Наталля Качанава пажадала хлопчыкам і дзяўчынкам расці здаровымі, прыгожымі і разумнымі.


Фота: БЕЛТА

У гутарцы з журналістамі яна сказала, што такія цудоўныя дзеці, а ў дзіцячым доме іх цяпер 65, павінны былі б адзначаць гэта свята з сем'ямі. Аднак жыццё распарадзілася інакш. Таты і матулі большасці выхаванцаў пазбаўлены бацькоўскіх правоў. Цяпер аб іх клапоцяцца выхавальнікі. «Я ўдзячна людзям, якія працуюць у гэтым дзіцячым доме з малымі, аддаюць ім часцінку свайго сэрца, цяпла, любові. Таму што ўсе яны — нашы дзеці. І наша акцыя менавіта так і называецца», — падкрэсліла яна.

Наталля Качанава ўручыла дырэктару дзіцячага дома сертыфікат на набыццё абсталявання для кухні, а таксама сродкаў навучання. Падарунак для дзіцячага дома вельмі каштоўны. Прадукты харчавання для некаторых выхаванцаў па стане здароўя трэба спецыяльна апрацоўваць.

Навагодняя дабрачынная акцыя «Нашы дзеці» стартавала ў Беларусі 10 снежня і прадоўжыцца па 11 студзеня. У Беларусі яна стала ўжо добрай традыцыяй. Наталля Качанава прызналася, што яе кожны раз перапаўняюць асаблівыя пачуцці. «Напярэдадні Новага года мы прыходзім у дзіцячыя дашкольныя ўстановы, школы, бачым усмешкі дзяцей, як яны радуюцца ў чаканні свята, сустрэчы з казачнымі героямі. Для кожнага дарослага гэта асаблівыя пачуцці», — дадала яна.

Галоўная мэта акцыі — не пакінуць без увагі ніводнае дзіця. Навагоднія святы, паказы і ранішнікі праходзяць ва ўсіх рэгіёнах Беларусі. Кіраўнікі дзяржорганаў і прадпрыемстваў, лідары грамадскіх аб'яднанняў наведваюць сацыяльна значныя аб'екты і віншуюць дзяцей, дораць ім камп'ютарную тэхніку, цацкі, спартыўны інвентар, ласункі. Асаблівая ўвага ўдзяляецца дзецям, якія апынуліся ў складанай жыццёвай сітуацыі, выхаванцам школ-інтэрнатаў.

Паводле БЕЛТА

Загаловак у газеце: Асаблівая ўвага ў чароўныя дні

Выбар рэдакцыі

Культура

Як  мастак Май Данцыг ствараў свае карціны

Як мастак Май Данцыг ствараў свае карціны

Наватар, «шасцідзясятнік», ваяўнічы аптыміст — гэта ўсё пра яго.

Грамадства

Як ператварыць звычайны ўрок беларускай літаратуры у творчую майстэрню?

Як ператварыць звычайны ўрок беларускай літаратуры у творчую майстэрню?

Настаўнікі ўпэўнены: ці будуць вучні чытаць, у многім залежыць ад іх саміх. 

Эканоміка

Петришенко: Называть ЕАЭС экономическим союзом сегодня можно только авансом

Петришенко: Называть ЕАЭС экономическим союзом сегодня можно только авансом

Однако наша страна надеется, что это временные трудности.

Грамадства

Апублікаваны поўны тэкст Канцэпцыі інфармацыйнай бяспекі Беларусі

Апублікаваны поўны тэкст Канцэпцыі інфармацыйнай бяспекі Беларусі

Дзяржаўным органам і іншым арганізацыям даручана кіравацца палажэннямі канцэпцыі ў практычнай дзейнасці.