Вы тут

«Маладая гвардыя» шукае беларускіх аўтараў


Найстарэйшае на постсавецкай прасторы выдавецтва «Маладая гвардыя» рыхтуецца ўзяць удзел у XXVІ Мінскай міжнароднай кніжнай выстаўцы-кірмашы, якая пройдзе 28 лютага — 4 сакавіка 2019 года. Да гэтага часу, расказалі расійскія кніжнікі, плануецца падпісаць прамую дамову з «Белкнігай» — а значыць, прапанаваць пакупнікам кнігі выдавецтва ў больш шырокім асартыменце і па прымальнай цане.


«Да гэтага часу мы вымушаныя былі працаваць з пасрэднікамі, што істотна падвышала цэны — спадзяёмся, што пасля заключэння дамовы яны зменшацца прыкладна ў два разы», — адзначыў выканаўчы дырэктар выдавецтва «Маладая гвардыя» Раман Касыгін.

Па традыцыі акрамя ўласна кніг на выстаўку прыедуць аўтары, якія трывала і плённа супрацоўнічаюць з выдавецтвам, а таксама і некаторыя героі — так, у апошнія некалькі гадоў тут крыху «мадэрнізавалі» свой галоўны рарытэт, вядомую біяграфічную серыю «ЖЗЛ» (Жыццё знакамітых людзей) і з 2005 года пачалі выдаваць кнігі пра нашых сучаснікаў з пазнакай «Біяграфія працягваецца».

Цікавым трэндам стала і выданне біяграфічных зборнікаў — паколькі асоб «першага раду», якім можна прысвяціць асобнае грунтоўнае даследаванне, не так шмат, а расказ пра герояў, якія мелі дачыненне да важных гістарычных падзей, дапамагае глыбей зразумець кантэкст гэтых падзей. Канонам і ўзорам кніг падобнага кшталту ў «Маладой гвардыі» называюць работу беларускага аўтара — тэле- і радыёвядучага, гісторыка, сцэнарыста, журналіста Вячаслава Бандарэнкі, зборнік «Героі Першай сусветнай». Сам аўтар прызнаецца, што на збор фактаў для кнігі спатрэбілася амаль сем гадоў, затое вынік пераўзышоў усе чаканні — кніга атрымала Усерасійскую гісторыка-літаратурную прэмію «Аляксандр Неўскі», прычым упершыню гэта ўзнагарода была прысуджана нерасійскаму пісьменніку. Сёлета ж «Маладая гвардыя» выдала новую работу нашага суайчынніка — кнігу серыі «ЖЗЛ», якая расказвае пра «духоўніка ўсяе Русі», чыё імя вядомае на ўвесь хрысціянскі свет, айца Іаана Крэсцьянкіна. У студзені 2019-га, дарэчы, выйдзе ўжо другое выданне гэтай кнігі, з правам рэалізацыі ў кнігарнях пры храмах і манастырах.

Дарэчы, прадстаўнікі выдавецтва шчыра расказалі: яшчэ адна з задач цяперашняй паездкі ў Беларусь — пошук новых аўтараў. «Мы адкрытыя да супрацоўніцтва, і вельмі зацікаўленыя ў тым, каб у серыі «ЖЗЛ» расказвалася і пра беларускіх дзеячаў — канешне, вельмі цікавая постаць Машэрава, расказ пра беларусаў — герояў Вялікай Айчыннай вайны, у тым ліку Сталінградскай бітвы, біяграфіі іншых выдатных асоб. І на наш погляд, лепш, каб кнігі на беларускія тэмы пісалі людзі, якія жывуць тут, глыбока ведаюць і любяць гэту зямлю, яе гісторыю», — гаворыць першы намеснік дырэктара выдавецтва Уладзіслаў Бадзякін. Таму «маладагвардзейцы» сустрэліся ў Мінску не толькі з журналістамі, але таксама з чытачамі і літаратарамі, якія маглі б узяцца за пэўныя беларускія тэмы.

Дарэчы

Серыя ЖЗЛ, кнігі якой лёгка пазнаць па адметных шэрых пераплётах з выявай белага факела, была заснаваная яшчэ ў 1890 годзе, а «Маладая гвардыя» працягнула яе з 1938-га.

Вікторыя ЦЕЛЯШУК

Фота Андрэя САЗОНАВА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».