Вы тут

«Камуналка» падаражэе ў межах пяці долараў


У Беларусі ўстаноўлены тарыфы на жыллёва-камунальныя паслугі для насельніцтва на наступны год. Адпаведны ўказ падпісаў Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка, паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.


У выніку прымянення зацверджаных тарыфаў жыллёва-камунальныя плацяжы для насельніцтва, у разліку на тыпавую двухпакаёвую кватэру з трыма жыхарамі пры нарматыўным спажыванні імі паслуг, падвысяцца ў межах пяці долараў.

Тарыфы будуць павышацца ў два этапы. З 1 студзеня вырастуць (сумарна на 3,9 долара) тарыфы на паслугі газа-, электра- і водазабеспячэння, водаадвядзення, па капітальным рамонце, санітарным утрыманні дапаможных памяшканняў жылога дома, памеры кампенсацыі выдаткаў на электраэнергію.

З 1 чэрвеня, пасля завяршэння ацяпляльнага сезона, тарыф на паслугі цеплазабеспячэння для патрэб ацяплення і гарачага водазабеспячэння будзе павышаны на 1,1 долара. Тарыфы на тэхнічнае абслугоўванне жылога дома, ліфта, абыходжанне з цвёрдымі камунальнымі адходамі захоўваюцца на ўзроўні 2018 года.

Выбар рэдакцыі

Калейдаскоп

Вясёлыя гісторыі нашых чытачоў

Вясёлыя гісторыі нашых чытачоў

Пра дзяцінства, сяброў і вясёлую ноч.

Спорт

Як жывуць спартсмены, якія выступяць на Еўрапейскіх гульнях?

Як жывуць спартсмены, якія выступяць на Еўрапейскіх гульнях?

Карэспандэнты «Звязды» пабывалі ў Вёсцы атлетаў.

Культура

Адэльск: турыстычная Мекка на прыграніччы

Адэльск: турыстычная Мекка на прыграніччы

Адэльск — унікальнае месца. Ціхая вёска на самым ускрайку заходняй мяжы становіцца з кожным годам усё больш знакамітай.