Вы тут

Кодэксы паводзінаў для настаўнікаў


Кітай апублікаваў тры новыя кодэкса паводзінаў для настаўнікаў адукацыйных устаноў розных узроўняў, кожны з якіх складаецца з 10 пунктаў. Пра гэта паведаміла Міністэрства адукацыі КНР, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».


Правілы былі дыферэнцыраваны ў залежнасці ад тыпу ўстановы, у якой працуюць педагогі, у прыватнасці, гаворка ідзе пра дзіцячыя садкі, школы пачатковую і сярэднюю прыступкі, а таксама ВНУ.

Новыя правілы забараняюць педагогам дзіцячых садкоў выкладаць дзецям дашкольнага ўзросту прадметы пачатковай школы, а таксама забараняюць настаўнікам школ пачатковай і сярэдняй прыступак прадастаўляць платныя рэпетытарскія паслугі.

Што тычыцца выкладчыкаў ВНУ, то правілы падкрэсліваюць акадэмічную сумленнасць і строга забараняюць плагіят. Міністэрства таксама заклікала да нулявой талерантнасці ў дачыненні да любых парушэнняў «рамак дапушчальнага», патрабуючы адхілення парушальніка ад выкладання з унясеннем у «чорны спіс», калі парушэнне будзе пацверджана.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».