Вы тут

Чырвоны Крыж запрашае школьнікаў з 6 краін узяць удзел у творчым конкурсе


Працягваецца прыём заявак для ўдзелу ў дзіцячым конкурсе малюнка «Чырвоны Крыж. Я бачу дабро». Конкурс прысвечаны 70-й гадавіне прыняцця Жэнеўскіх Канвенцый 1949 года. Пераможцы атрымаюць дыпломы, падарункі і магчымасць прадставіць свае працы ў Нацыянальным гістарычным музеі Рэспублікі Беларусь.


- У 2019 годзе ўвесь свет адзначае значную дату - 70-годдзе з дня прыняцця Жэнеўскіх Канвенцый, - гаворыць Вольга Мычко, Генеральны сакратар Беларускага Таварыства Чырвонага Крыжа (БТЧК). - Беларускі Чырвоны Крыж удзельнічае ў падрыхтоўцы шэрагу мерапрыемстваў, прысвечаных важнай для грамадства падзеі, сярод якіх і творчы конкурс. Конкурс - для дзяцей, але ён раскрывае не дзіцячыя тэмы, дапамагае распавесці людзям пра каштоўнасці і прынцыпы, выкладзеныя ў Канвенцыі, нагадвае аб гуманнасці і міласэрнасці.

Хто можа ўзяць удзел?

Навучэнцы 1-11 класаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі з Беларусі, Балгарыі, Даніі, Швейцарыі, Польшчы і Украіны. Сярод удзельнікаў вылучаныя дзве ўзроставыя групы: 6-12 гадоў і 13-17 гадоў.

Калі праводзіцца конкурс?

Першы этап - з 17 снежня 2018 па 15 красавіка 2019 года. Другі этап - з 22 красавіка па 31 мая 2019 года.

Для ўдзелу ў першым этапе конкурсу неабходна накіраваць матэрыялы (заяўка і малюнак) да 18 сакавіка 2019 года.

Што зрабіць для ўдзелу?

Падрыхтаваць малюнак, які адпавядае патрабаванням да афармлення конкурснай работы і даслаць заяўку.

Якія патрабаванні да афармлення работы?

  • Малюнкі могуць быць выкананы на любым матэрыяле (ватман, кардон, палатно і г.д.) і выкананыя ў любой тэхніцы малявання (алей, акварэль, туш, каляровыя алоўкі, крэйды і г.д.).
  • Прадстаўленыя на конкурс работы павінны быць у фармаце А2.
  • На адваротным баку малюнка павінны быць указаны: прозвішча і імя аўтара, узрост, месца пражывання, назва школы і клас, у якіх навучаецца аўтар, намінацыя (тэма) работы, прозвішча, імя, імя па бацьку і тэлефон кіраўніка для сувязі.
  • Прадстаўленыя малюнкі павінны быць цэласнымі, без згінаў і пашкоджанняў.
  • Ад аднаго ўдзельніка прымаецца адзін малюнак.

Намінацыі конкурсу:

  • «Чырвоны Крыж у Рэспубліцы Беларусь і свеце»;
  • «Прынцыпы Міжнароднага руху Чырвонага Крыжа і Чырвонага Паўмесяца»;
  • «Гуманнасць у сучасным свеце».

Дадатковую інфармацыю можна адсачыць на афіцыйных сайтах БТЧК, Нацыянальнага гістарычнага музея і Міністэрства адукацыі.

Арганізатарамі конкурсу выступілі Беларускае Таварыства Чырвонага Крыжа пры падтрымцы Місіі Міжнароднага Камітэта Чырвонага Крыжа ў Рэспубліцы Беларусь, Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь і Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь.

Цырымонія ўзнагароджання і прэзентацыя выставы пройдуць у Нацыянальным гістарычным музеі Рэспублікі Беларусь у Мінску. Дата і час правядзення цырымоніі вызначаюцца арганізатарамі конкурсу.

Дэталёвую інфармацыю пра тое, куды накіроўваць матэрыялы, вы можаце знайсці ў поўнай версіі палажэння аб конкурсе або звязацца з каардынатарам конкурсу: kseniya.viaselskaya@redcross.by.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Чым жыве найлепшая маладая сям'я штурмавой авіяцыйнай базы ў Лідзе

Чым жыве найлепшая маладая сям'я штурмавой авіяцыйнай базы ў Лідзе

Абодва яны спяваюць, пішуць вершы пра сваю сям'ю і іграюць на музычных інструментах.

Грамадства

Франтавы повар аб тым, чым кармілі чырвонаармейцаў

Франтавы повар аб тым, чым кармілі чырвонаармейцаў

Разам з карэспандэнтам «Звязды» ветэран Вялікай Айчыннай вайны франтавы повар Ганна Воранава ўспомніла пра самыя шчаслівыя і самыя горкія моманты жыцця.

Эканоміка

Як зберагчы ўласныя фінансы ў падарожжы

Як зберагчы ўласныя фінансы ў падарожжы

Неад'емным аксесуарам вандроўкі сёння з'яўляецца плацежная картка.

Грамадства

Ці лёгка быць маладым дырэктарам школы?

Ці лёгка быць маладым дырэктарам школы?

Поспех установы адукацыі — заслуга педкалектыву, а няўдача — памылка яе кіраўніка.