Вы тут

Ельскі гарошак да навагодняга аліўе*


Вельмі разнастайны асартымент кансерваў з садавіны і агародніны выпускае ААТ «Ельскі кансервавы завод». Асноўную долю ў аб'ёме прадукцыі займаюць кансерваваны зялёны гарошак і сокі. Увогуле ж асартыментны пералік прадукцыі ААТ «Ельскі кансервавы завод» налічвае больш за 60 найменняў, гаворыць дырэктар прадпрыемства Генадзь Радучыч:


Апе­ра­та­ры лі­ніі вы­твор­час­ці  хар­чо­вай пра­дук­цыі  Юлія Бур­міч  і Га­лі­на Га­лум­бі­еў­ская.

— Мы выпускаем пладова-ягадныя, фруктовыя і агароднінныя сокі, нектары, сок бярозавы, павідла, зялёны гарошак кансерваваны, агароднінныя кансервы, агароднінную ікру, марынады, соусы. Галоўным чынам для вытворчасці кансерваў выкарыстоўваецца мясцовая сыравіна — яблыкі, зялёны гарошак, морква, капуста, агуркі, таматы і іншае, вырашчаная сельскагаспадарчымі прадпрыемствамі і насельніцтвам Ельскага, Мазырскага, Калінкавіцкага і іншых раёнаў вобласці.

Прадпрыемства сёння валодае ўсімі тэхнічнымі магчымасцямі для вытворчасці высакаякаснай прадукцыі. Для гэтага на заводзе працуе некалькі ліній:

— па вытворчасці зялёнага гарошку;

— па вытворчасці пладова-агародніннага пюрэ з наступным асептычным захоўваннем;

— па вытворчасці нектараў з мякаццю і адноўленых сокаў;

— па вытворчасці салатаў і абедзенных кансерваў.

Вядучы інжынер-тэхнолаг прадпрыемства Настасся Бычкоўская адзначае, што асноўная перавага прадукцыі, якую вырабляюць у Ельску, — максімальная натуральнасць:

— Мы не выкарыстоўваем ніякіх кансервантаў. Максімум — гэта аскарбінавая кіслата — яна ідзе як антыакісляльнік пры вытворчасці пюрэ паўфабрыкатаў, і лімонная кіслата — як рэгулятар кіслотнасці. Ніякіх іншых дабавак не выкарыстоўваем. Мы працуем па рэцэптурах і тэхналагічнай дакументацыі, набытай у навукова-практычным цэнтры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі па харчаванні. Цяпер пачалі распрацоўку рэцэптур і ў нашай лабараторыі. Уся сыравіна паступае на перапрацоўку, і гатовая прадукцыя праходзіць строгі кантроль.

Гаспадыні, вельмі занятыя на рабоце, паспелі ацаніць абедзенную групу кансерваў, якую вось ужо год, як выпускаюць на Ельскім кансервавым заводзе. Сапраўды, вельмі зручна купіць слоік з нарыхтоўкай і хуценька прыгатаваць гарачую смачную страву.

У 2009 годзе на заводзе была праведзена мадэрнізацыя і ўстаноўлена абсталяванне па вырабе паўфабрыкатаў асептычнага кансервавання. Адначасова — лінія па вытворчасці нектараў. Гэта дало магчымасць загадзя нарыхтаваць паўфабрыкаты, з якімі потым прадпрыемства працуе ў міжсезонне. Так, яблыкі, якіх сёлета было вельмі шмат на Гомельшчыне, ужо нарыхтаваны і ператвораны ў пюрэ. Прадукт доўга захоўваецца, каб паступова, практычна да наступнага сезона, з яго вырабляць нектары садавінныя з мякаццю. Гэта дазваляе пастаянна загружаць вытворчасць і забяспечваць працоўны калектыў работай і заробкам.

Самы ліквідны тавар Ельскага завода — любімы многімі зялёны гарошак. Практычна ў кожнай гаспадыні такі слоік (і не адзін) прызапашаны для навагодняга аліўе. Дарэчы, вырошчваннем гарошка займаюцца дзве гаспадаркі раёна: КСУП «Ельск» і КСУП «Дабрынь». Спецыяльны камбайн, які належыць Ельскаму кансерваваму заводу, з канца чэрвеня да сярэдзіны жніўня ўбірае гарошак, які потым пастаўляецца на прадпрыемства.

— Вельмі важна вытрымаць тэрміны збору маладога гарошку і своечасова закрыць яго ў слоік, — расказвае дырэктар завода Генадзь Радучыч. — Каб расцягнуць сезон перапрацоўкі, спачатку садзяць раннія сарты, потым — сярэдняспелыя і потым познія.

Дарэчы, пра слоікі. Уся прадукцыя Ельскага кансервавага завода — у самай экалагічнай шкляной тары. Прадукцыя адкрытага акцыянернага таварыства даўно заваявала давер спажыўцоў. Яна пастаўляецца прадпрыемствам гандлю і грамадскага харчавання, адукацыйным і аздараўленчым установам. Яе ахвотна закупляюць камбінаты школьнага харчавання, бальніцы і іншыя сацыяльныя ўстановы.

УНП 400008290

* - на правах рэкламы

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?