Вы тут

Адзіны дзень інфармавання прайшоў у Мажэйкаўскай школе


На адзіны дзень інфармавання ў Мажэйкаўскі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад — сярэдняя школа, куды мяне запрасілі з мэтай бліжэй пазнаёміць школьнікаў са «Звяздой», я ішла з асаблівым хваляваннем.


З дзясятак гадоў прайшло пасля выпуску, а ў маёй роднай школе ўжо іншая фарба на сценах, далёка не поўны камплект настаўнікаў, якія праводзілі «ў добры шлях», ды і за партай цяпер іншыя цікаўныя хлопчыкі і дзяўчаткі, якія з імпэтам слухаюць пра газету, дзе я працую. Гартаючы старонкі, знаходзяць нешта цікавае для сябе, не саромеюцца задаваць пытанні — ім так хочацца даведацца, як ствараецца найстарэйшая газета краіны.

Падобныя сустрэчы, якія рэгулярна ладзяцца для вучняў старшых класаў, у Мажэйкаўскай школе сталі традыцыяй. Падчас дыялогу з прадстаўнікамі мясцовай улады, культурнай сферы, масмедыя падрастаючае пакаленне можа задаць пытанні, якія найбольш хвалююць, а адпаведна хоча быць у курсе сітуацыі не толькі на тэрыторыі свайго рэгіёна, а і ўсёй краіны.

Вераніка КАНЮТА

Загаловак у газеце: «Звязда» ідзе ў госці

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Сёння пачаў работу УНС у новым статусе

Сёння пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.