Вы тут

Гродна: кароткі даведнік


У кожнага горада, нават вельмі маладога, свая жывая і непаўторная біяграфія. Архітэктурная спадчына Гродна — і тая, што захавалася, і страчаная — асобная гісторыя: ёсць у ёй нешта містычнае. Сцены былых палацаў, манастыроў, храмаў, брамы, масты, набярэжныя, плошчы, ціхія закуткі, брукаваныя вулкі, вузкія акенцы і парадныя вокны, дзвярныя ручкі — усё захоўвае таямніцы. Мінулае горада нагадвае каляровую мазаіку зменлівых эпох. Кожны гістарычны перыяд пакінуў свой адбітак.

Доказ пільнай увагі да мінулага — новая кніга Віктара Саяпіна «Мой дом, моя улица, мой город. История улиц и площадей», (Выдавецтва «ЮрСаПрынт», 2018). (Шкада, аўтар не паспеў яе пабачыць.) Фармат выдання можна аднесці да кароткай энцыклапедыі страчанай архітэктуры. У кнізе 34 гісторыі пра цэнтральныя вуліцы і тры плошчы Гродна, больш за 250 рэдкіх ілюстрацый. Горад Гродна адзін з нямногіх у Беларусі, па вуліцах якога можна вывучаць сацыятапаграфію і тапаніміку ўжо з XV—ХVI стагоддзяў.

Аўтар быў чалавекам апантаным, па-свойму нават фанатычным, шмат працаваў, спяшаўся. У даследаванні выкарыстаў велізарны пласт архіўных дакументаў, газетных матэрыялаў, чарцяжы, здымкі вядомых фатографаў, малюнкі Напалеона Орды другой паловы ХІХ ст., старадаўнія гравюры «Vera dusignatio urbis in Littavia Grodna» («Сапраўдная выява горада Гродна на Літве» 1568 г.) нюрнбергскага выдаўца Маціяса Цюнта, нясвіжскага друкара Томаша Макоўскага і іншыя крыніцы.

Гарадскія тапонімы мелі характэрныя назвы: «Дворцовая площадь», «Фара Витовта», «Губернаторский мост», гостиница «Европа», «Биржа», «Бровар бонифратров», «Кривая официна», «Кантор Тызенгауза», «Баториевка», «Чертов мостик», «Босняцкий домик», карчма «Роскошь», «еврейская больница»...

У прыватнай уласнасці знаходзіліся асабнякі гарадскіх купцоў, лекараў, інжынераў, іх імёнамі называліся будынкі: гімназія М. Вальдмана, гатэль Л. Федэра, аптэка Атовіча, фотаатэлье Х. Бінковіча, М. Гельгора, магазін мануфактуры С. Глейзера, дома Фукса, А. Тарлоўскага, Касоўскага, Ромера, лекараў Г. Варашыльскага, М. Ліхтэнштэйна, С. Хазана, нават калодзеж Гродзенскай каналізацыі належаў уладальніку Зараховічу, затым Л. Клемпнеру.

Зніклі з сучаснай карты Гродна гарадская ратуша, палац Радзівілаў, помнік П. Сталыпіну, былыя палацы князёў Сангушак, Храптовічаў, Сапегаў, Масальскіх, Чартарыйскіх, будынак чыгуначнага вакзала і іншыя архітэктурныя помнікі. Іх абрысы можна адшукаць у прыватных фота, калекцыях і дарэвалюцыйных антыкварных кнігах.

На нямецкім аэрафотаздымку 1915 года часоў Першай сусветнай вайны выразна праглядаецца шчыльнасць гарадской забудовы. В. Саяпін адзначае добра вядомы гарадзенцам дом, дзе ў 1974 г. быў адкрыты рэстаран «Беласток». «Дом №20 (прежний номер 28 — В.С.) по ул. Советской находится на перекрестке трех улиц: Советской, Ожешко и Виленской…». Да нашага часу з дваццаці васьмі дамоў па цотным баку вуліцы ацалела толькі дваццаць.

Увогуле горад яшчэ будзе адкрываць сваё мінулае. Трэба толькі адчуць яго энергетыку, дух. Горад-загадка, горадпрывід да часу хаваецца ў лёхах. Але раскопкі, знаходкі, даследаванні яшчэ выявяць шмат цікавага ў яго гісторыі.

Ірына ШАТЫРОНАК

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.