Вы тут

У Беларусі ўстанавілі лекі, якія абавязкова павінны быць у аптэках


У Беларусі ўстанавілі пералік абавязковых для аптэк беларускіх і расійскіх лекаў, паведамляецца на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале Беларусі. Пералік усталяваны пастановай Міністэрства аховы здароўя ад 10 снежня 2018 года № 92. У пераліку - больш за 240 найменняў лекаў 13 анатамічных груп.


Напрыклад, для стрававальнага тракта і абмену рэчываў у ліку іншага пазначаны амепразол, дратаверын, спазматон, ніфураксазід, лаперамід і іншыя. Для крыві і крывятворных органаў - ацэтыльсаліцылавая кіслата, фалійная кіслата і іншыя. Для сардэчна-сасудзістай сістэмы - гліцэрыл трынітрат, валідол, мельдоній, фурасемід, гепарын і іншыя. Сярод дэрматалагічных сродкаў - міканазол, ністацін, мецілурацыл і іншыя.

Для мачапалавой сістэмы і сярод палавых гармонаў пазначаны хлоргексідзін, фуразалідон і іншыя; сярод антыінфекцыйных сродкаў для сістэмнага прымянення - даксіцыклін, амаксіцылін, флуканазол, ацыклавір і іншыя. Сярод проціпухлінных і імунамадулюючых сродкаў - інтэрферон альфа-2b; для касцёва-мышачнай сістэмы - глюказамін, ібупрафен, німесулід, кетаралак і іншыя; для нервовай сістэмы - лідокаін, ангрымакс, парацэтамол, цытрамон-барымед, вінпацэцін, пірацэтам, гліцын і іншыя.

Сярод супрацьпаразітных сродкаў, інсектыцыдаў і рэпелентаў - метранідазол, пірантэл і іншыя; для дыхальнай сістэмы - аксіметазалін, рынацыл, амбраксол, ларатадзін і іншыя; для лячэння захворванняў органаў пачуццяў - вочныя кроплі левафлаксацын, дыклафенак, сляза штучная і іншыя.

Дакумент уступае ў сілу праз месяц пасля яго афіцыйнага апублікавання.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Сёння распачынае работу УНС у новым статусе

Сёння распачынае работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек збяруцца, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.