Вы тут

Спіс акцыйных напрамкаў "Белавія" папоўнілі Астана, Алматы, Прага, Піцер


 Авіякампанія "Белавія" вызначыла чарговыя чатыры напрамкі, на якія распаўсюджваюцца эксперыментальныя тарыфы, паведамілі БЕЛТА ў "Белавія".


З сённяшняга дня спіс акцыйных напрамкаў папоўнілі авіярэйсы ў Астану, Алматы, Прагу і Санкт-Пецярбург. Кошт білетаў у адзін бок складзе 10 еўра плюс таксы і зборы, туды-назад - 20 еўра плюс таксы і зборы.

Час рэалізацыі білетаў - 27 снежня з 9.00 да 23.59 па мінскім часе. Перыяд падарожжа: з 28 снежня 2018 года па 27 студзеня 2019 года (дата вяртання па другім купоне). 

Білеты прадаюцца толькі на сайце belavia.by і з'яўляюцца незваротнымі, нагадваюць у авіякампаніі. Акцыя дзейнічае пры куплі білетаў як з Мінска, так і ў Мінск. Змяненні часу і даты вылету забаронены. 

Выкарыстанне білета абавязкова ў адпаведнасці з чарговасцю маршруту, пачынаючы з першага аэрапорта адпраўлення, пазначанага ў білеце. Пры невыкарыстанні білета на адным з участкаў месцы анулююцца па ўсім далейшым маршруце, пасажыр не будзе прымацца да перавозкі на ўсіх наступных участках маршруту. У гэтым выпадку выплачаная сума, уключаючы таксы і зборы, пасажыру вяртацца не будзе. 

"Белавія" ў рамках дзеючага 30-дзённага бязвізавага рэжыму ўвяла з 2 лістапада эксперыментальныя тарыфы па большасці напрамкаў рэгулярнай сеткі маршрутаў авіякампаніі да канца зімовага раскладу. Кошт авіябілетаў па некаторых напрамках зніжаны да 75 працэнтаў.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».