Вы тут

Аляксандр Лукашэнка дзецям: Вы — галоўны здабытак нашай Беларусі


Акцыя «Нашы дзеці» сабрала разам каля 2400 рабят з розных куткоў краіны на навагодняе свята. Шыкоўна апранутыя дзяўчынкі і хлопчыкі вадзілі карагоды, танчылі і глядзелі святочнае прадстаўленне. Павіншаць іх прыйшоў кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка.


Прэзідэнт сказаў, што гэта хвалявальна, прысутнічаць на такіх мерапрыемствах: «Нішто ў жыцці не прыносіць такую радасць, як магчымасць падарыць дзецям казку, убачыць усмешку і радасць пасля зробленага ў вачах дзяцей. Для мяне, як Прэзідэнта, гэта шчасце — у мільёнах дзяцей, якія жывуць у нашай краіне».

Звяртаючыся да рабят, кіраўнік дзяржавы адзначыў: «Вы — галоўны здабытак нашай Беларусі. Гэта не проста прыгожыя словы. За гэтымі словамі шчырая любоў, жаданне клапаціцца, абараняць. Гэта натуральныя эмоцыі, якія выклікаюць нашы малыя і дзяцішкі старэйшыя. Для мяне няма нічога важней, чым ваша мірнае і шчаслівае дзяцінства».

Прэзідэнт лічыць, што дзяцінства губляецца, калі з-за неразбярыхі дарослых рабята жывуць і бачаць выбухі ад бомб і снарадаў. «Таму галоўнае — гэта мірнае і шчаслівае дзяцінства. І мы, дарослыя, павінны зрабіць усё, каб гэта мірнае дзяцінства было ў вас, тады і ў вашых дзяцей будзе такое ж мірнае і шчаслівае дзяцінства», — падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.

Было прыемна даведацца, што маленькія жыхары краіны актыўна ўключыліся ў мерапрыемствы, звязаныя з Годам малой радзімы, зрабілі шмат добрых спраў у сваіх гарадах, сёлах, маленькіх вёсачках, каб добраўпарадкаваць іх, адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

«Наперадзе ў вас яшчэ шмат цікавага, захапляльнае жыццё, — звярнуся Прэзідэнт да маленькіх гледачоў. — Заўсёды будуць з вамі блізкія людзі, гатовыя падставіць плячо, акружыць вас цеплынёю і ўвагай. І вельмі хочацца, каб вы разумелі вартасць усяго таго, што падарыў вам лёс, — самаго жыцця і незалежнай краіны, мірнага неба, добрых людзей, якія ў патрэбны момант сустрэліся і будут пастаянна сустракацца на вашым доўгім шляху».

Аляксандр Лукашэнка пажадаў усім вясёлых зімовых канікул і шчаслівага Новага году. Усяго ў святочную акцыю «Нашы дзеці» ўцягнута больш за 15 тысяч рабят. На галоўную ёлку былі запрошаны дзеці-сіроты, кадэты, дзеці з сем’яў бежанцаў, пераможцы алімпіяд, творчых конкурсаў, спартыўных спаборніцтваў і іншыя.

Надзея АНІСОВІЧ

Фота БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Калейдаскоп

Вясёлыя гісторыі чытачоў

Вясёлыя гісторыі чытачоў

Піць — хваробу лячыць...

Эканоміка

Ці паўплываюць буйныя спартыўныя спаборніцтвы на кошт арэнды жылля ў Мінску

Ці паўплываюць буйныя спартыўныя спаборніцтвы на кошт арэнды жылля ў Мінску

Рынак нерухомасці заўсёды нестабільны перад значнымі мерапрыемствамі, якія прыцягваюць турыстаў.

Спорт

Якаў Зянько: На лёдзе даю  волю эмоцыям

Якаў Зянько: На лёдзе даю волю эмоцыям

Ён — адзін з нямногіх прадстаўнікоў беларускага фігурнага катання на міжнароднай арэне.