Вы тут

Як на Браслаўшчыне развіваюць альтэрнатыўную энергетыку


Піянерам укаранення на Браслаўшчыне тэхналогіі па пераўтварэнні энергіі сонца ў цеплавую стаў Відзаўскі каледж, які яшчэ ў 2010 годзе рэалізаваў праект «Чысты свет» з устаноўкай геліякалектара магутнасцю 15 кВт гадзін на суткі, паведамляе раённая газета «Браслаўская звязда».


У 2014 годзе ў межах рэалізацыі чарговага праекта «Погляд у будучыню» пры падтрымцы Глабальнага фонду ПРААН быў усталяваны і другі модуль магутнасцю 35 кВт/г на суткі. Калі ўлічыць, што эфектыўная работа ўстаноўкі сумарнай магутнасцю 50 кВт/г разлічана пры дастатковай інсаляцыі на 215 дзён у годзе (з 15 сакавіка да 15 кастрычніка), то яна штогод эканоміць 10 750 кВт/г. Тым не менш тэрмін яе акупнасці даволі працяглы — каля 10 гадоў.

З пачатку 2015 года сістэма, заснаваная на пераўтварэнні энергіі сонца ў цеплавую, стала падаграваць ваду для душавых у спартыўнай школе, а летам бягучага года геліяўстаноўкі пачалі працаваць у яслях-садку № 1 і ў гімназіі. У садку, напрыклад, з дзевяці электрабойлераў, якія забяспечваюць патрэбы дашкольнай установы ў гарачай вадзе, у летнія месяцы выкарыстоўваўся толькі адзін на кухні, а для бытавых патрэб груп цалкам хапала гарачай вады, што выраблялася сонечнымі калектарамі.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?