Вы тут

Цікавыя словы беларускай мовы


Штотыдзень у эфіры тэлеканала «Беларусь 3» тэлевіктарына «Размаўляем па-беларуску». Для таго каб стаць яе ўдзельнікамі, неабходна зайсці на сайт tvrgоmеl.bу або 3bеlаrus.bу і праз банер «Размаўляем па-беларуску» запоўніць заяўку на каманду з трох чалавек. Ну, а праверыць сваё веданне роднай мовы пасля таго як праграма выйшла ў эфір, можна з дапамогай «Звязды». 


  • ту́­зін — два­нац­цаць ад­ноль­ка­вых прад­ме­таў;
  • спі­жа́р­ня — кла­доў­ка;
  • міт­рэ́н­жыць (разм.) — тры­во­жыць, не­па­ко­іць;
  • ля­ка́ц­ца — пу­жац­ца ка­го-не­будзь;
  • мо́­шаст (уста­рэ­лае сло­ва) — шаў­ко­вая тка­ні­на з вор­сам, ак­са­міт;
  • лярд — топ­ле­нае сві­ное са­ла;
  • тры­маць хвост аба­ран­кам — тры­мац­ца ўпэў­не­на, з го­на­рам, ні­ко­га ці ні­чо­га не ба­ю­чы­ся (бе­ла­рус­кія ад­па­вед­ні­кі: тры­маць вы­со­ка га­ла­ву, тры­маць хвост тру­бой; рус­кі: дер­жать хвост пистолетом);
  • сля­піць во­чы — зна­рок уво­дзіць у зман, пад­ман­ваць (бе­ла­ру­сы яшчэ ска­жуць: абу­ваць у лап­ці, гнуць ду­гі; рус­кія: втирать очки, пус­кать пыль в гла­за).

Паў­то­ры вы­пус­каў тэ­ле­вік­та­ры­ны — у ра­ніш­нім эфі­ры «Бе­ла­русь 3» кож­ную су­бо­ту.

Іры­на АСТАШ­КЕ­ВІЧ

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.