Зніжэнне колькасці злачынстваў у Мінску адзначаецца практычна па ўсіх асноўных напрамках прафілактычнай дзейнасці органаў унутраных спраў.
Як расказаў начальнік упраўлення па ахове грамадскага парадку і прафілактыкі міліцыі грамадскай бяспекі ГУУС Мінгарвыканкама Аляксандр Купчэня, крымінагенная абстаноўка па выніках снежня характарызуецца нязначным ростам крымінальна каральных дзеянняў. Гэты рост адбыўся ў першую чаргу за кошт выяўлення злачынстваў. Узрасла колькасць зарэгістраваных махлярстваў, злачынстваў у сферы высокіх тэхналогій, атрымання хабараў, а таксама ўстаноўлена больш фактаў незаконнага абароту наркатычных сродкаў.
Разам з тым колькасць злачынстваў, здзейсненых у грамадскіх месцах, зменшылася на 1,4 % (у параўнанні са студзенем — лістападам 2017 года, з 5040 да 4971). А колькасць правапарушэнняў, учыненых у стане алкагольнага ап'янення, знізілася на 9,2 % (з 2430 да 2206). Пайшла на спад таксама колькасць злачынстваў, здзейсненых непаўналетнімі, — на 29,4 % (з 306 да 216) і замежнымі грамадзянамі, — на 5,5 % (з 326 да 308).
Адным з асноўных фактараў, якія негатыўна ўплываюць на абстаноўку ў горадзе, па-ранейшаму застаецца п'янства. Асноўныя намаганні міліцыі накіраваны на выяўленне фактаў распівання ў грамадскіх месцах алкагольных напояў і недапушчэнне знаходжання на вуліцах грамадзян у стане моцнага ап'янення. Вынікам гэтай працы стала павелічэнне колькасці асоб, прыцягнутых да адміністрацыйнай адказнасці. Тых, хто не жадае стаць на шлях выпраўлення, накіроўваюць у лячэбна-працоўныя прафілакторыі. Так, за мінулы год у ЛПП адпраўлена 1348 чалавек.
Актыўна ідзе барацьба з гвалтам у сям'і. Агульная колькасць зарэгістраваных злачынстваў у сферы сямейна-бытавых адносін знізілася на 30,3 % у параўнанні з такім жа перыядам летась. Адным з эфектыўных рычагоў супрацьдзеяння сямейнаму гвалту з'яўляецца прыняцце мер прэвентыўнага ўздзеяння да асоб, якія яго ўчыняюць. Гэта прыцягненне іх як да адміністрацыйнай, так і да крымінальнай адказнасці — за катаванне або пагрозу забойствам.
— Сітуацыя, якая складваецца ў сталіцы, у цэлым падкантрольная органам унутраных спраў, — адзначыў Аляксандр Купчэня. — Тыя задачы, якія стаяць перад намі, выконваюцца па ўсіх напрамках. У наступным годзе наша праца будзе ўзмоцнена, тым больш што нас чакае такі сур'ёзны экзамен, як Еўрапейскія гульні.
Сяргей КУЛАКОЎ
...Гэты вясковец быў вельмі шчыры працаўнік, да таго ж ніколі не квапіўся на чужое, нават на калгаснае
З прапанаваных для абмеркавання дат, адна з якіх можа стаць Днём народнага адзінства — 14 лістапада.
Мінулы 2020 год закрыў граніцы, але адкрыў вочы на тое, што побач.
Сацыяльны работнік тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнай абароны насельніцтва Маскоўскага раёна Мінска Алена Сцепаненка працуе на сваім месцы каля двух гадоў.