Вы тут

Новы год. Каляды. Опера!


Вялікі тэатр Беларусі сабраў на 5-ы Мінскі міжнародны Калядны конкурс 166 оперных выканаўцаў з больш чым 20 краін і зладзіў анлайн-трансляцыю іх выступленняў


Штогод у перадсвяточную пару Мінск жыве операй. Сёлета ўпершыню можна было заглянуць за кулісы конкурсу: у рэжыме анлайн на YouTube-канале Вялікага тэатра гледачы сачылі, хто і як спявае. Нагадаю, туры праходзілі 15, 16, 17 і 19 снежня. “На оперу” ў Мінск едуць яе аматары з розных краін, усё больш гледачоў з замежжа ў зале. Аншлагі! “На люстрах вісяць!” — не раз чулі ад знаёмых адміністратараў, займаючы прыстаўныя месцы для журналістаў у зале.

Што мінская пляцоўка становіцца ўнікальным месцам для творчага дыялогу розных спевакоў, сведчыць і сёлетні склад пераможцаў конкурсу. Ёсць над чым паразважаць. Позна ўвечары 19 снежня ў Вялікім тэатры прайшоў фінал, а калі гучалі неверагодныя дуэты з удзелам спевакоў з розных краін і кантынентаў — журы заканчвала няпростую працу. І аб’явіла вынікі. Гран-пры — у спявачкі з Расіі Ксеніі Несцярэнкі. У Ларэн Мішэль (ЗША) — Першая прэмія, а таксама прэстыжны Прыз глядацкіх сімпатый. Дзмітрый Іванчэй з Расіі — лаўрэат Другой прэміі, а Эмет О’Хэнлан (США) і Анастасія Малашкевіч (Вахомчык) з Беларусі падзялілі Трэцюю прэмію. Як бачым, спевакі з трох краін сталі трыумфатарамі, прычым і наша Анастасія — сярод іх. А ў паўфінале было сямёра беларусаў.

Іван Іванаў

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.