Вы тут

Як пачынаўся ў Мінску 1919 год, калі была абвешчана БССР?


Дэфіцыт практычна на ўсе прадукты, прычым нават па так званых бонах (купонах) іх не заўсёды можна купіць, бо існуюць перабоі з дастаўкамі. Час ад часу з газет можна даведацца, у якія лаўкі паступілі мяса, цукар, «мармалад», мыла ці дзе беднякі могуць атрымаць бясплатна па даведках прадукты першай неабходнасці. І нават з грашыма блытаніна. У абароце адначасова знаходзяцца нямецкія маркі, керанкі, царскія грошы. І не за ўсе з такіх «валют» прадаўцы гатовыя адпусціць тавар: загад аб абавязковым прыманні керанак на рынку не працуе. Праблематычна набыць не толькі прадукты. У горадзе чэргі па газу; дровы і тыя выдаюць толькі па спісах; перабоі з электрычнасцю. Электрастанцыя ў Мінску была пакінута немцамі ў катастрафічным стане. Усё разбурана, няма матэрыялаў, запасных частак, нафты. У выніку ток адпускаецца толькі савецкім і ваенным установам, бальніцам. Часта здараюцца розныя інцыдэнты: да станцыі прыходзяць узброеныя людзі з патрабаваннямі даць святло. У дадатак вялікія снегапады пашкодзілі правады — Мінская і іншыя губерні засталіся без тэлеграфнай сувязі. Так беларусы сустракалі новы, 1919 год.


У сту­дзе­ні 1919 го­да  «Звез­да» зноў па­чы­нае вы­хо­дзіць у Мін­ску.

Па законах рэвалюцыйнага часу

У нумары за 1 студзеня 1919-га «Звезда» паведамляла, што ў склад Беларускай рэспублікі, акрамя губерняў Гродзенскай, Магілёўскай, Віцебскай і Смаленскай, уваходзіць і Мінская. Рэдакцыя газеты вяртаецца ў Мінск са Смаленска і адразу ж актыўна пачынае асвятляць мясцовае жыццё. У гэты час праходзяць выбары ў Мінскі Савет рабочых і чырвонаармейскіх дэпутатаў. Новай уладзе трэба клапаціцца пра аднаўленне гаспадаркі пасля Першай сусветнай вайны, супрацьстаяць голаду і эпідэміям і ў той жа час будаваць новае жыццё, рэфармаваць сістэму адукацыі і несці культуру ў масы.

У гэты час у кватэры «буржуазіі» актыўна засяляюцца працоўныя, асобныя дамы забіраюцца пад розныя ўстановы. Перыядычна ўзнікаюць спрэчкі, звязаныя з той ці іншай жылплошчай. То людзей накіроўвалі ва ўжо занятыя памяшканні, то сапраўдныя гаспадары спрабавалі пазбавіцца ад падселеных новай уладай «кватарантаў». Нярэдкімі былі выпадкі, калі жыллё займалася самавольна, без ведама спецыяльна створанага Жыллёвага аддзела. Таму адным з першых загадаў савецкай улады ў БССР быў загад аб арганізацыі дамавых камітэтаў, якія ствараюцца з жыхароў, што кватаруюць у пэўным домаўладанні.

У сакавіку 1919 года былі ўведзены нормы па спажыванні пэўных прадуктаў. Напрыклад, у месяц на чалавека прыпадала хлеба, мукі, збожжа — 15 фунтаў, круп — 3, бульбы — 30, цукру — 1, солі — 2. Таксама на двух чалавек дазвалялася выкарыстоўваць за месяц адзін кавалак туалетнага мыла. Выйшла нават абавязковая пастанова для жыхароў Мінска, паводле якой усе грамадзяне, незалежна ад іх сацыяльнага становішча, ад пастоў і пасад абавязаны былі падаць звесткі аб колькасці харчовых прадуктаў і прадметаў першай неабходнасці, якія ў іх маюцца. Пасля чаго яны атрымлівалі пасведчанні на захоўванне гэтых прадуктаў і расходаванне па норме. За непраўдзівыя звесткі гаспадароў (а таксама кіраўнікоў дамавых камітэтаў, якія падпісвалі такія «справаздачы») абяцалі прыцягваць да адказнасці і пакарання па ўсёй жорсткасці рэвалюцыйнага часу. Прадукты маглі забірацца і за «перарасход», калі людзі ўжывалі іх больш, чым прапісана нормамі.

Прымаліся меры да забеспячэння паветаў літаратурай, арганізацыі бібліятэк, абсталявання савецкіх устаноў. Так, установы і прыватнікі абавязаны былі здаць «культурныя каштоўнасці навукі і мастацтва»: бібліятэкі, вучэбныя і мастацкія дапаможнікі, музыкальныя інструменты, тэатральныя прылады, мастацкую і старажытную мэблю. З маёнткаў забіраліся «лішкі» прадуктаў, а ўзімку жыхарам Мінска нават загадвалі здаць у камітэт харчавання чай (калі на сям'ю яго мелася больш за фунт).

Таксама ў студзені прымаецца дэкрэт аб усеагульным ваенным навучанні і мабілізацыі. Прычым знаёміць з вайсковай справай хлопцаў пачыналі яшчэ са школы. Дзяўчаты і жанчыны таксама пры жаданні маглі атрымаць такія веды.

Каб вырашыць праблему з беспрацоўем, у гарадах і мястэчках ствараюцца біржы працы, але атрымаць хоць якую вакансію ў невялікіх населеных пунктах з разбуранай у час Першай сусветнай вайны прамысловасцю даволі праблематычна.

«После ухода немцев город оказался форменной пустыней. Фабрики и заводы разрушены, машины вывезены, электрические машины также, город жил чуть ли не 3 недели без всякого освещения, не осталось ни одного телефона, даже медные ручки из дверей были везде выкручены», — апісвала ў студзені 1919 года газета «Звезда» становішча ў Полацку.

Спекулянты «атакуюць»

17 студзеня 1919 года «Звезда» друкуе загад № 1 Камісарыята харчавання Беларускай рэспублікі:

«С опубликованием сего предписывается всем заградительным отрядам, уездным и волостным продовольственным организациям под страхом самой строгой ответственности перед революционными законами ни под каким видом и ни при каких обстоятельствах не задерживать и не препятствовать ввозу в гор. Минск продовольственных грузов и продуктов, как частными лицами, так и агентами Компрода...

Га­зе­та па­ве­дам­ляе пра ад­крыц­цё Дзяр­жаў­на­га ўні­вер­сі­тэ­та.

Виновные в нарушении сего должны рассматриваться как контр-революционеры, не подчиняющиеся распоряжениям высших органов Власти, немедленно арестовываться и передаваться в распоряжение Чрезвычайной Комиссии».

У той жа час ствараліся спецыяльныя атрады, каб не дапусціць вывазу прадуктаў з Мінска. Горад спусташалі «мяшэчнікі». Штодзень на Камароўцы і на Барысаўскім тракце можна было бачыць па 20—40 чалавек з мяхамі і торбамі, якія кіраваліся ў бок станцыі Калодзішчы. Яны вывозілі муку, хлеб, цукар, соль, крупы і іншыя прадукты. Прычым плацілі за ўсё даражэй, чым мясцовае насельніцтва, з-за чаго шалёна раслі цэны. Са спекулянтамі разбіраліся даволі жорстка. Так, у сакавіку 1919 года газета друкуе артыкул пра разгледжаную рэвалюцыйным трыбуналам справу аб спекуляцыі сахарынам: двух мужчын, якія спрабавалі нелегальна правезці праз Мінск 24,5 фунта (прыкладна 10 кілаграмаў) сахарыну, прыгаварылі да расстрэлу.

Каб спыніць хоць бы рост цэн на хлеб, новая ўлада спрабуе ўстанавіць фіксаваныя цэны на яго.

«Продовольственное положение Минска принимает катастрофический характер. В течение последнего месяца хлеб вздорожал втрое и цены продолжают расти с угрожающей быстротой... При неорганизованности выдачи хлебного пайка наступит голод в буквальном смысле этого слова, — пісаў звяздовец Т. Каплан. — Пусть сознают Временное Правительство Белорусской Советской Республики, Минский Совдеп, Минский Комитет Р.К.П., пусть каждый коммунист сознаёт, что пока продовольственное дело не будет налажено, хотя бы на тех основаниях, чтобы каждый рабочий получал определённый паёк, то вся наша политическая и культурно-просветительная работа не больше как домик, построенный на песке».

Барацьба з эпідэміяй

У гэты час даводзілася змагацца не толькі з голадам, але і з эпідэміяй. У гарадах і мястэчках пануе сыпны тыф. Прымаецца шэраг экстранных мер для таго, каб супрацьстаяць хваробе: жорсткі ўлік хворых, дэзынфекцыя, забарона на наведванне школ дзецьмі з дамоў, у якіх зафіксаваны выпадкі захворвання, распаўсюджванне спецыяльнай літаратуры. У Віцебску карыстанне лазнямі і мылам становіцца бясплатным (аплачваецца са сродкаў па барацьбе з эпідэміяй). У Мінску школьнікі пачынаюць атрымліваць гарачыя сняданкі ў школах. Як паведамляла газета, ежа выдавалася тры разы на дзень, і кожны раз — суп і 1/5 фунта хлеба.

Найбольш хвароба распаўсюджваецца сярод беднякоў, якія туляцца ў сырых, цёмных бараках, часам у адным пакоі размяшчаецца па некалькі сем'яў колькасцю 6—8 чалавек. «Во всех наших общественных заведениях и местах скопления публики, при царящей в них скученности и грязи, в тесноте и давке во всевозможнейших очередях, зараза легко передается и выхватывает всё новые и новые жертвы из рядов изнуренных и ослабленных трудовых масс». Каб папярэдзіць распаўсюджванне хваробы сярод беднякоў, новая ўлада заяўляе пра неабходнасць перасялення людзей у больш спрыяльныя жыллёвыя ўмовы, а таксама спрабуе падтрымаць іх матэрыяльна. Па даведках хворым і малазабяспечаным людзям у першую чаргу адпускаюцца дэфіцытныя прадукты, часам яны выдаюцца бясплатна. Напрыклад, у Мінску ствараюцца чайныя для беспрацоўных, дзе разам з напоем можна атрымаць і скарынку хлеба.

Раскіданыя гнёзды

Пасля заканчэння Першай сусветнай вайны ў гарады і мястэчкі пачалі вяртацца бежанцы. «Каждый возвращающийся полагал застать своё жилище или что-либо из своего домашнего хозяйства и скарба уцелевшим. Но злой закон войны в большинстве не оставил камня на камне. Многие города, местечки и сёла Белоруссии разрушены до основания и одни каменные трубы свидетельствуют о существовавших когда-то здесь жилых помещениях. Такую картину разоренных местностей представляют многие уезды Минской и Виленской губерний, как напр. уезды Пинский, Ошмянский, Свенцянский, Вилейский и проч., где кроме изрытых окопами и блиндажами улиц ничего не осталось. И вот в эти местности приехали сотни тысяч семейств беженцев, без всякой надежды на имущественную и материальную помощь. Нет помещений, нет продовольствия, нет работы, нет медицинской помощи...»

Для бежанцаў арганізаваны пункты харчавання, медыцынскія пункты, выдаецца вопратка і прадметы першай неабходнасці.

Веды для ўсіх

І тым не менш голад і холад не перашкаджалі думаць пра культуру і адукацыю. У галадаючым Мінску можна было паглядзець «Паўлінку» ці паслухаць канцэрт класічнай музыкі, запісацца ў гурткі харавых і сольных спеваў, жывапісу, скульптуры, тэатральныя, навучыцца граць на піяніна, гітары, мандаліне, скрыпцы. Таксама не забываліся і пра бясплатнае фізічнае выхаванне дзяцей і дарослых, вёўся набор у секцыі гімнастыкі, фехтавання, бокса. Гурткі, секцыі, бібліятэкі, народныя тэатры адкрываліся і ў іншых гарадах і мястэчках.

«Звезда» падымае пытанне аб неабходнасці хутчэйшага прыняцця дэкрэта аб усеагульнай абавязковай адукацыі для дзяцей, бо, нягледзячы на тое, што навучанне становіцца адкрытым для ўсіх, некаторыя бацькі не спяшаюцца выпраўляць сваіх дзяцей у школы. На гэты час прыпадае вялікая рэформа адукацыі. Пераглядаецца, якія прадметы павінны выкладацца (напрыклад, адменены божы закон і латынь) і якім чынам трэба падносіць веды дзецям. Забаронены адзнакі, настаўнікі цяпер не могуць нават ацэньваць вучня пры дапамозе слоў «паспявае — не паспявае», «здавальняюча — нездавальняюча». У розных кутках Беларусі пачынаюць працаваць школы, дзе падлеткі могуць атрымаць прафесійную адукацыю.

16 сакавіка газета паведамляе аб стварэнні ў Мінску Дзяржаўнага ўніверсітэта з двума факультэтамі — сацыяльных навук і прыродазнаўча-матэматычнага. Камісарыят народнай асветы звяртаецца з заклікам да ўсіх грамадскіх арганізацый і асобных людзей прыйсці на дапамогу, «хто чым багаты: грашыма, кнігамі, неабходнымі арганізацыйнымі і навуковымі ведамі і вучэбна-дапаможнымі матэрыяламі».

Трэба сказаць, што ў гэты час прымаюцца захады для таго, каб вышэйшая адукацыя стала даступнай для ўсіх. Ад абітурыентаў не патрабуецца атэстатаў аб папярэдняй адукацыі. Дзяржава бярэ на сябе выдаткі па матэрыяльным забеспячэнні студэнтаў і арганізуе розныя курсы і школы, дзякуючы якім у далейшым моладзь, нават непісьменная, атрымлівае доступ да вышэйшай адукацыі. Можна запісацца ў школы, якія вучаць рабочых пісьму, лічэнню і чытанню ды даюць элементарныя веды па розных навуках. А пасля гэтага рабочы можа паступіць у школы, якія рыхтуюць непасрэдна да наведвання пэўнага факультэта ў вышэйшай навучальнай установе.

Першыя дашкольныя ўстановы таксама з'явіліся пры савецкай уладзе. І пытанне аб іх стварэнні ў БССР якраз пачало ўздымацца ў 1919 годзе.

Алена ДЗЯДЗЮЛЯ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Ежа ці сімвал? Самы час зацікавіцца роспісам яек

Ежа ці сімвал? Самы час зацікавіцца роспісам яек

Карэспандэнт «Звязды» схадзіла на майстар-клас па стварэнні «пісанак».

Культура

Карэспандэнты «Звязды» пабывалі на начных здымках нацыянальнага кінапраекта

Карэспандэнты «Звязды» пабывалі на начных здымках нацыянальнага кінапраекта

Гісторыка-прыгодніцкая стужка пра Беларусь, беларуса-ваяра і беларуса-вучонага.

Спорт

Тры медалі ў беларусаў на этапе Кубка свету па скачках на батуце

Тры медалі ў беларусаў на этапе Кубка свету па скачках на батуце

Больш за 150 спарт­сме­наў з 36 кра­ін све­ту — гэта са­мыя моц­ныя ба­ту­тыс­ты су­час­нас­ці.