Вы тут

З мамы пачынаецца Айчына


Шматдзетныя мамы, актывісткі абласной суполкі беларусаў былі ўшанаваныя на свяце ў Самары


У многіх краінах штогод адзначаюць Дзень Маці. У Беларусі, ведаю, ён прымеркаваны да Пакроваў і адзначаецца 14 кастрычніка, а ў Расіі — у апошнюю нядзелю лістапада. Цёпла, душэўна, з чаяваннем і прысмакамі напярэдадні ў Савецкім унутрыгарадскім раёне Самары ўшаноўвалі шматдзетных мам, у тым ліку й беларусак.

Урачыстасць праходзіла 23 лістапада ў Палацы ветэранаў. Беларускую суполку “Руска-Беларускае Братэрства 2000”, адзначыла яе кіраўніца Ірына Глуская, прадстаўлялі Святлана Сакалова (у яе два сыны й дачушка Ірышка), Таццяна Даутава (мама трох сыноў), Кацярына Глубінец-Дружыніна (у яе два сыны й дачка Лізавета): “У гэтых таленавітых мам і дзеці таленавітыя: удзельнічаюць у нашых імпрэзах”. Уладзіслаў Даутаў, Ірына Сакалова і Лізавета Глубінец не раз былі лаўрэатамі розных міжнародных, усерасійскіх, рэгіянальных фестываляў-конкурсаў. І на гэты раз Ірына Сакалова спявала ў святочным канцэрце песню “Дзяўчыначка-беларусачка”, Лізавета Глубінец — лірычную “Мама” (Богомолица).

Віншаваў мам з Днём Маці кіраўнік Адміністрацыі раёна Вадзім Барадзін, уручаў ім падзячныя лісты — за мацярынскую працу ды ўмацаванне сямейных традыцый. Ірыне Глускай дэпутат Дзярждумы, Герой Расіі Ігар Станкевіч уручыў Памятны знак “За участие в проведении чемпионата мира по футболу 2018 года в городе Самара”, а Вадзім Барадзін — віншавальны адрас, падарунак і букет кветак. “Ірына Міхайлаўна ўзнагароды — заслужыла! — рада за яе Іна Сухачэўская, мастацкая кіраўніца беларускага вакальнага ансамбля “Каданс”. — Яна, між сабою кажам, галоўная мама для ўсіх сяброў нашай беларускай суполкі. Вельмі рада я й за матуль нашых салістак, якія былі адзначаны”.

Прыемным сюрпрызам для беларускіх прадстаўніц на ўрачыстасці стала знаёмства з Наталляй Малыгінай, якая ладзіць конкурс для шматдзетных мам “Місіс Самарская губернія”. Сама выхоўвае траіх дзяцей, мае тытулы “Місіс Паволжа 2016”, “Місіс фота” конкурсу “Місіс Расія 2016”, да таго ж уладальніца прэміі “Жанчына-кіраўнік 2017” у намінацыі “Творчасць і крэатыў”. А між тым Наталля Станіславаўна мае беларускія родавыя карані па бацьку — наша супляменніца, да таго ж у яе шмат сваякоў па Беларусі — у розных гарадах. Сама яна вельмі любіць Беларусь, а яшчэ ёй “вельмі прыемна, калі табе дзякуюць за тое, што ты мама”.

Мікалай БОЙКА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».