Вы тут

Помнім. Шануем. Ганарымся


Суполка “Руска-Беларускае Братэрства 2000” прадставіла жыхарам Самары канцэртную праграму “От героев былых времен...”


У Расіі штогод адзначаецца Дзень герояў Айчыны, а Самарская абласная суполка “Руска-Беларускае Братэрства 2000” шмат увагі надае мерапрыемствам патрыятычнай скіраванасці. 9 снежня беларусы вобласці ўшаноўвалі Герояў Айчыны, зладзілі канцэрт лаўрэатаў абласнога патрыятычнага шматнацыянальнага Фестывалю-конкурсу мастацтваў, што праводзіцца ў Самары. На канцэрце быў зроблены акцэнт: гераічныя старонкі ў гісторыю Расіі ўпісалі таксама й беларусы, выхадцы з Беларусі.

Як вядома, Самару і Беларусь звязваюць шматлікія лёсы людзей, повязі дружбы і ўзаемадапамогі, якія гартаваліся ў гады Вялікай Айчыннай вайны. У канцы чэрвеня 1941-га ў тагачасны Куйбышаў эвакуявалі важныя заводы: авіяматорны №459 з Магілёва і самалётабудаўнічы №453 з Мінска. У ноч на 27 чэрвеня пачалася эвакуацыя Мінскага вагонарамонтнага завода імя А. Мяснікова: частка рабочых працавала пазней на такім жа заводзе ў Куйбышаве, іншыя — на станцыі Батракі Куйбышаўскай чыгункі (цяпер станцыя Октябрьск). А пасёлак Гур’еўка Барышскага раёна (з 1943 года — Ульянаўская вобласць) стаў адным з паволжскіх цэнтраў швейнай прамысловасці, атрымаўшы абсталяванне фабрык “Камінтэрн” з Гомеля і “Прафінтэрн” з Віцебска: там стварылі Гур’еўскую швейную фабрыку №4. На пачатак 1942-га там шылася больш за 3 млн адзінак абмундзіравання ў год. У цэлым на 1 чэрвеня 1942-га ў вобласць было эвакуявана 17,3 тысяч жыхароў Беларусі.

Мікалай БОЙКА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

На Гомельшчыне актыўна развіваюць валанцёрскі рух

На Гомельшчыне актыўна развіваюць валанцёрскі рух

Форма сацыяльнай актыўнасці падлеткаў.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».