Вы тут

Афіцэры “Белай Русі”


Тры гады ў Самары дзейнічае суполка, якую стварылі афіцэры запасу — выхадцы з Беларусі.


Удзельнікі свята ў абласным Доме дружбы народаў

У Доме дружбы народаў Самарскай вобласці прайшло свята з нагоды 3-годдзя ўтварэння Самарскай рэгіянальнай арганізацыі па захаванні й развіцці самабытнай беларускай культуры “Белая Русь”. Гэтую суполку стварылі афіцэры запасу — выхадцы з Беларусі, якія служылі Радзіме 30 і больш гадоў, закончылі службу ў Самары. Да суполкі далучаюцца іншыя беларусы вобласці, якія імкнуцца падтрымліваць сувязі з гістарычнай радзімай, захоўваць беларускую мову, культурныя традыцыі.

Перад канцэртам ладзіўся круглы стол “Праблемы захавання роднай культуры ў сучасных умовах”, у якім паўдзельнічалі кіраўнікі нацыянальна-культурных аб’яднанняў, прадстаўнікі Дома дружбы народаў, госці з Беларусі. Адкрываў яго намеснік дырэктара ДДН Пётр Сучкоў, а кіраўнік рэгіянальнай грамадскай арганізацыі “Саюз народаў Самарскай вобласці” Расціслаў Хугаеў адзначыў: суполка “Белая Русь” актыўная ў стварэнні “Беларускай хаты” ў Парку дружбы народаў. Старшыня праўлення суполкі Алег Ксяндзоў расказаў пра яе дзейнасць, планы на будучыню і зачытаў прывітанне, якое даслаў арганізатарам, удзельнікам і ганаровым гасцям урачыстасці Пасол Беларусі ў Расіі Уладзімір Сямашка. Дыпламат выказаў падзяку суайчыннікам за дзейнасць на карысць Бацькаўшчыны, пажадаў ім далейшай паспяховай працы на карысць умацавання беларуска-расійскіх адносін. На адрас суполкі “Белая Русь” паступілі віншаванні ад Рэспубліканскага цэнтра нацыянальных культур (Беларусь), Федэральнай нацыянальна-культурнай аўтаноміі беларусаў Расіі, Маскоўскага клуба беларусаў ды іншыя.

Каардынатар праектаў Асацыяцыі абароны інтэлектуальнай уласнасці “БелБренд” Аляксандр Юрага казаў пра важнасць працы нацыянальна-культурных суполак у развіцці народнай дыпламатыі. Госць з Беларусі прывёз у падарунак кнігу “Эпоха и судьба” пра Пятра Машэрава. Паўдзельнічалі ў размове таксама кіраўніца Беларускай нацыянальна-культурнай аўтаноміі “Нёман” з Тальяці Людміла Дзёміна ды іншыя цікавыя людзі. Яны сышліся ў думцы: у працы НКА важна не толькі захоўваць і прапагандаваць родную мову, культуру, працаваць з моладдзю, але й актыўна супрацоўнічаць, ладзіць паміж сабою — дзеля захавання дружбы, міру й згоды паміж народамі.

Алегу Ксяндзову — кнігі ў падарунак

Перад канцэртам, які прадаўжаў святочную праграму, можна было агледзець выставу прадметаў побыту й культуры беларусаў, створаную актывістамі суполкі “Белая Русь”, ацаніць смак і якасць беларускіх мясных і сырных вырабаў (іх прадаставіла сетка магазінаў “Беларускія прадукты”). У ходзе канцэрта дырэктар ДДН Ігар Бураў павіншаваў усіх са святам, зачытаў прывітанне на адрас “Белай Русі” старшыні Думы гарадской акругі Самара Аляксея Дзёгцева. На канцэрце гучалі беларускія песні ў выкананні ансамбля “Белая Русь” (ім кіруе Зоя Ксяндзова), выступалі нашы сябры: розныя самарскія гурты і салісты. А мастацкі кіраўнік ансамбля “Белая Русь”, палкоўнік запасу Віктар Мыкольнікаў прыгожа выканаў вядомую песню Алега Газманава “Афіцэры”.

З трохгоддзем суполкі нас віншавалі кіраўнікі нацыянальных культурных цэнтраў, арганізацый з Саюза народаў Самарскай вобласці. А напрыканцы ўсе разам спявалі песню “Белая Русь”. Я падзякаваў усім, хто быў разам з намі, за шчырыя віншаванні, цёплыя пажаданні ды запэўніў: “Белая Русь” і надалей будзе актыўна працаваць у імя Бацькаўшчыны, дзеля ўмацавання дружбы паміж народамі.

На сцэне — Віктар Мыкольнікаў

На наступны дзень, 5 снежня, мы паказалі госцю з Беларусі Аляксандру Юрагу беларускі падворак і хату, што будуецца ў самарскім Парку дружбы народаў.

Алег Ксяндзоў, кіраўнік  суполкі “Белая Русь”, г. Самара

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».