Вы тут

Падарылі Слуцкі пояс


Мінскія ўрачы-ўдзельнікі Міжнароднага медыцынскага форуму, што праходзіў у Даўгаўпілсе, наведалі супляменнікаў у Беларускім доме


Цёплая сустрэча ў Беларускім культурным цэнтры

Даўгаўпілскі Цэнтр беларускай культуры (ЦБК) у суботу, 15 снежня, наведала дэлегацыя ўдзельнікаў ІІІ Міжнароднага форуму “Медыцына-2018”. Медыкам цікава было непасрэдна тут азнаёміцца з працай унікальнай для Латвіі структуры. Форум у Даўгаўпілсе зладзіла сёлета Латвійскае таварыства ўрачоў супольна з Беларускай асацыяцыяй урачоў. На форуме абмяняліся досведам працы. Праходзіў ён, як і папярэднія, у фармаце выступленняў вядучых спецыялістаў абедзвюх краін, асноўнай тэмай дакладаў, дыскусій сёлета сталі дыягностыка, лячэнне й рэабілітацыя пацыентаў, што перанеслі неінфекцыйныя захворванні.

Першы форум прайшоў у снежні 2016-га, ён атрымаў высокую ацэнку як латышскіх, так і беларускіх калег. Двухдзённы форум, казалі госці — цудоўная платформа, каб на дзвюх канферэнцыях падзяліцца досведам, даведацца пра нешта новае. Сябры Таварыства ўрачоў Латвіі ды Беларускай асацыяцыі ўрачоў лічаць, што запазычванне ведаў і досведу — лепшы спосаб развіцця стасункаў як між краінамі, так і прафесійнымі суполкамі медыкаў. Арганізатары ўпэўнены, што медыцынская сфера як Латвіі, так і Беларусі развіваецца паспяхова: у адпаведнасці з лепшымі еўратрэндамі ХХІ стагоддзя.

Летась беларускія медыкі ўжо наведвалі ЦБК. Сустрэча зрабіла на іх станоўчае ўражанне, таму й сёлета каля 60-і ўдзельнікаў форуму з усіх куткоў Беларусі, медустаноў рознага профілю зноў выказалі жаданне наведаць гасцінны Беларускі дом, сустрэцца з супляменнікамі. У нефармальнай атмасферы, за кубкам кавы й гарбаты, прайшла сустрэча, зладжаная супрацоўнікамі ЦБК, прычым — вельмі плённа, вынікова. Жывую цікавасць у гасцей выклікалі прэзентацыя й падрабязны мой аповед пра дзейнасць установы, творчых гуртоў, пра імпрэзы, якія тут праводзяцца. Быў таксама яркі, эмацыйны аповед Галіны Сантоцкай аб нашым праекце да 100-годдзя Латвіі “Куфар беларускіх скарбаў” і пра адкрытую нядаўна музейную экспазіцыю “Беларуская хатка”.

Падоранае сувенірнае пано

Госці прывезлі нам у падарунак традыцыйныя беларускія сувеніры, кнігі, а яшчэ — сувенірнае пано з фрагментам копіі Слуцкага пояса, вырабленага ў 2-й палове XVІІІ — пачатку XІX стагоддзя. У пано тым адноўлены прыёмы ткацтва, характэрная арнаментацыя, колеры гістарычнага ўзору. Пано выраблена, казалі, на чаўночных кроснах. Як вядома, Слуцкія паясы — гэта гонар Беларусі, прызнанае ва ўсім свеце дасягненне беларускай шматвяковай культуры. Кожны пояс перасягае значэнне дарагой побытавай рэчы — гэта твор мастацтва. Пра тое, уручаючы падарункі, казала кіраўніца дэлегацыі, кандыдат навук, дацэнт РНПЦ медыцынскіх тэхналогій з Мінска Таццяна Цераховіч. Госці, ад’язджаючы, дзякавалі за душэўнае, роднае асяроддзе, што адчулі сябе ў нас — як на Радзіме. Мы разам спявалі беларускія песні, а на развітанне выказалі надзею: будзем супрацоўнічаць і надалей.

Марыя Памецька, метадыстка Цэнтра беларускай культуры, г. Даўгаўпілс

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».