Вы тут

Паэзія дыялогу


Для супрацоўніцтва інтэлігентных асоб у гуманітарнай сферы няма межаў. Гэта засведчыла V канферэнцыя міжнароднага праекта «Мінская ініцыятыва», арганізаваная Міждзяржаўным фондам гуманітарнага супрацоўніцтва дзяржаў — удзельніц СНД, Украінскім фондам культуры і Нацыянальнай акадэміяй навук Беларусі. Тэмай для абмеркавання стала спадчына Барыса Алейніка, украінскага паэта, якога не стала ў 2017 годзе.


Пакінуў ён не толькі творчую спадчыну, якая звярнула на сябе ўвагу яшчэ за савецкім часам (ён лаўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР). Барыс Алейнік быў актыўным грамадскім дзеячам, чалавекам неабыякавым, з актыўнай жыццёвай пазіцыяй, з’яўляўся старшынёй Украінскага фонду культуры, быў кіраўніком парламенцкай дэлегацыі Вярхоўнай Рады Украіны ў Парламенцкай Асамблеі Савета Еўропы. Таму на гэтым тыдні расійскія і ўкраінскія навукоўцы сустрэліся ў Мінску, каб успомніць творцу ў кантэксце міжкультурнага дыялогу, які вельмі патрэбны сёння.

Аднак ХХ стагоддзе пакінула памяць пра творцаў, якія пазначалі свой час праз вобразы ў розных кірунках мастацтва. Пра гэта сведчыць неардынарная выстаўка «Жывапіс іголкай. Мастакі авангарда і вышыўка», што адкрылася ў галерэі «Універсітэт культуры». Злучыць дзве, здавалася б, розныя плыні праз адну экспазіцыю дазваляе сучаснае імкненне да пераасэнсавання спадчыны мінулага. Але ёсць сучаснасць, якая мае свае вобразы і асоб, здольных іх перадаваць праз розныя мовы. Для гэтага існуе мастацкі пераклад, і перакладчыкі трох краін абмеркавалі варыянты супрацоўніцтва падчас семінара. І тут асоба Барыса Алейніка стала яднальнай: у Мінску прадставілі пераклады яго твораў. Прэзентацыя III Міжнароднага альманаха «TerraPoetica» адбылася дзеля таго, каб заахвоціць сучасных літаратараў да супрацоўніцтва.

Ларыса ЦІМОШЫК

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.