Сёлета ладзілася шмат урачыстасцяў у гонар 220-гадовага юбілею Адама Міцкевіча. Вельмі знамянальным было шанаванне паэта на яго малой радзіме — у музеі-сядзібе Міцкевічаў у Завоссі Баранавіцкага раёна.
«Ёсць у мяне зямля, край светлых мрояў» — так сказаў Адам Міцкевіч пра родныя мясціны і вызначыў сваё стаўленне да іх.
У дзень нараджэння рамантыка-песняра, 24 снежня, шматлікія прыхільнікі яго творчасці прыйшлі да помніка Адаму Міцкевічу ў Мінску. Шэсце, якое ўзначаліў ксёндз Уладзіслаў Завальнюк, пачалося ад касцёла святых Сымона і Алены. Шлях калядоўшчыкаў асвятляў віфлеемскі агонь.
Выступоўцы гаварылі пра ролю і значнасць паэта як для беларусаў, так і для палякаў, усіх, хто цэніць прыгожае мастацкае слова. Намеснік старшыні Беларускага фонду культуры Анатоль Бутэвіч падкрэсліў важнасць таго, што калядныя сустрэчы ля помніка Адаму Міцкевічу сталі добрай традыцыяй. Значыць, мары і спадзяванні паэта перадаліся і нам: любоў да радзімы, вернасць Бацькаўшчыне, захапленне роднай зямлёй, яе прыгажосцю.
Першы намеснік старшыні Саюза пісьменнікаў Беларусі Алена Стэльмах нагадала пра тое, што ў гэтыя калядныя дні, калі асабліва хочацца душэўнага спакою і святла, варта разгарнуць томік паэзіі Адама Міцкевіча. Яго балады, рамансы, санеты — тое каштоўнае, што стварае добры настрой, абуджае лепшыя душэўныя пачуцці.
Марыя ЛІПЕНЬ
У 1943—1944 гадах легендарнай Хаваншчыны (Івацэвіцкі раён) немец баяўся як агню.
Заўтра ў харвацкай сталіцы пачынаецца міжнародны фестываль дакументальнага кіно ZаgrеbDох, у асноўны конкурс якога адабраны і фільм беларускага дакументаліста Андрэя Куцілы Summа.
Рынак нерухомасці заўсёды нестабільны перад значнымі мерапрыемствамі, якія прыцягваюць турыстаў.