Вы тут

Штотыднёвы спартыўны агляд «Звязды»


У традыцыйным спартыўным аглядзе «Звязды» расказваем пра самыя актуальныя падзеі выхадных і першых дзён 2019 года.


1. Арына Сабаленка (13-ы нумар сусветнага рэйтынга) паспяхова пачала выступленне на турніры ў кітайскім Шэньчжэні з прызавым фондам 626 тысяч долараў. У паядынку 1/16 фіналу беларуска, пасеяная пад першым нумарам, абыграла нямецкую тэнісістку Таццяну Марыю — 3:6, 6:3, 6:1. А ў матчы за выхад у чвэрцьфінал Арына абыграла расіянку Кацярыну Аляксандраву — 6:3, 6:3. Наступнай саперніцай стане таксама расіянка Марыя Шарапава.

У парным разрадзе гэтых спаборніцтваў беларуска Лідзія Марозава і японка Сюко Ааяма выйшлі ў 1/4 фіналу, перамогшы кітайскі дуэт Чжа Хюі Чэнь / Дань Ні Ван — 6:2, 6:4.

Аляксандра Сасновіч адкрыла сезон выступленнем на турніры ў аўстралійскім Брысбене з прызавым фондам 900 тысяч долараў, а Вікторыя Азаранка на спаборніцтвах з прызавым фондам 250 тысяч долараў у новазеландскім Оклендзе (прайграла амерыканцы Вінус Уільямс).

На мужчынскім турніры ў індыйскай Пуне беларус Ягор Герасімаў не здолеў прабіцца ў асноўную сетку.

2. Чэшскі спецыяліст Марцэл Лічка афіцыйна стаў галоўным трэнерам футбалістаў брэсцкага «Дынама». Новы кантракт з ім падпісаны на адзін сезон з магчымасцю яго падаўжэння яшчэ на год.

Нагадаем, Марцэл Лічка пачаў працаваць у брэсцкім «Дынама» год таму, а з жніўня ўзначаліў трэнерскі штаб. Разам з чэхам работу ў наступным сезоне працягнуць усе асістэнты, якія працавалі з дынамаўцамі ў другой палове 2018 года.

Пад кіраўніцтвам Марцэла Лічкі брастаўчане правялі 14 афіцыйных матчаў, атрымаўшы 8 перамог, тройчы згуляўшы ўнічыю і пацярпеўшы столькі ж паражэнняў. У чэмпіянаце Беларусі брэсцкае «Дынама» заняло 6-е месца. На старце мінулага сезона брэсцкія дынамаўцы заваявалі Суперкубак, а затым выйгралі Кубак Беларусі, у абодвух выпадках абыграўшы чэмпіёна краіны барысаўскі БАТЭ.

3. Нападаючы зборнай Аргенціны і іспанскай «Барселоны» Ліянэль Месі стаў найлепшым бамбардзірам года ў Еўропе. У 2018-м 31-гадовы аргенцінец забіў 51 мяч у 54 матчах за нацыянальную зборную і «Барсу». Гэта чацвёрты падобны поспех Ліянэля Месі — да гэтага ён станавіўся найлепшым снайперам у 2010 (60 галоў), 2012 (91) і 2016 (59) гадах.

Другім у 2018 годзе стаў партугалец Крыштыяну Раналду, які забіў 49 мячоў у 53 гульнях за зборную сваёй краіны, мадрыдскі «Рэал» і турынскі «Ювентус». Трэцяе месца ў польскага форварда мюнхенскай «Баварыі» Роберта Левандоўскага, у яго актыве 46 мячоў у 56 сустрэчах.

Дар'я ЛАБАЖЭВІЧ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

У Чавусах створана сістэма па падтрымцы людзей і чалавечых сувязяў

У Чавусах створана сістэма па падтрымцы людзей і чалавечых сувязяў

Клопат аб людзях паважнага ўзросту набывае ў нашым грамадстве асаблівае значэнне.

Грамадства

Сістэма аплаты працы бюджэтнікаў стане прасцейшай

Сістэма аплаты працы бюджэтнікаў стане прасцейшай

Гэта прадугледжана Указам Прэзідэнта ад 18 студзеня 2019 года № 27 «Аб аплаце працы работнікаў бюджэтных арганізацый». 

Грамадства

Куда ехать за впечатлениями? Рассказывают представители туриндустрии

Куда ехать за впечатлениями? Рассказывают представители туриндустрии

Ко ІІ Европейским играм готовятся не только спортсмены, но и туркомпании.