Вы тут

Беларусы сустракалі 2019-ы з добрым настроем і аптымізмам


Інфармацыйна-аналітычны цэнтр пры Адміністрацыі Прэзідэнта правёў сацыялагічнае апытанне наконт чаканняў беларусаў ад 2019 года. Навагодняе свята, як паказала даследаванне, жыхары Беларусі сустракалі пераважна з добрым настроем, пачуццём аптымізму. Аб гэтым БелТА паведамілі ў ІАЦ.


Апытанне праводзілася сярод дарослага насельніцтва Беларусі — ад 18 гадоў і старэйшых. На пытанне, з якім пачуццём сустракаеце Новы год, 64 працэнты рэспандэнтаў адказалі, што хутчэй з добрым настроем, пачуццём аптымізму. Каля чвэрці апытаных (28 працэнтаў) напярэдадні свята не адчувалі асаблівых эмоцый. Песімістычныя чаканні былі характэрныя толькі для 5 працэнтаў.

У ІАЦ звярнулі ўвагу, што з 2019 годам беларусы звязваюць пераважна пазітыўныя чаканні. «Большасць грамадзян (73 працэнты) глядзіць у будучыню з аптымізмам, мяркуючы, што 2019 год для краіны складзецца ўдала, а што ён будзе няўдалым (цяжкім), лічаць 13 працэнтаў апытаных», — праінфармавалі ў цэнтры.

Найбольш высокая доля аптымістычна настроеных грамадзян назіраецца сярод моладзі да 30 гадоў — 87 працэнтаў. Вераць у асабісты поспех у 2019 годзе 78 працэнтаў беларусаў. Лічаць, што год складзецца для іх цяжка, толькі 7 працэнтаў грамадзян.

Напярэдадні свята беларусы расказалі пра свае навагоднія жаданні. Перш за ўсё людзі хацелі б палепшыць сваё здароўе і матэрыяльнае становішча (42 працэнты і 39 працэнтаў адпаведна). Радзей яны строілі планы, звязаныя з паляпшэннем бытавых умоў, адпачынкам, змяненнем ладу жыцця. «Цікава, што сярод моладзі ва ўзросце 18—29 гадоў плануе стварыць сям'ю, абзавесціся дзіцем у 2019-м практычна кожны трэці — 30,5 працэнта», — падкрэслілі ў ІАЦ.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».