Вы тут

Усе крыніцы Беларусі


Уся работа над гэтым пластом, які з'явіўся сімвалічна ў Год малой радзімы, заняла каля двух месяцаў і стартавала з размяшчэння інфармацыі аб 68 крыніцах на тэрыторыі Брэсцкай вобласці.


А ініцыятыва ўзнікнення новага пласта належыць Брэсцкаму агенцтву па дзяржаўнай рэгістрацыі і зямельным кадастры. Яго спецыялісты не толькі сабралі афіцыйныя звесткі аб крыніцах рэгіёна, правялі здымкі каардынат і зрабілі іх апісанне, суправадзіўшы фатаграфіямі, але і добраўпарадкавалі тэрыторыю ў шэрагу крыніц.

Гэта цікавае пачынанне падтрымаў старшыня Дзяржаўнага камітэта па маёмасці краіны Андрэй Гаеў. Ён жа даручыў спецыялістам Нацыянальнага кадастравага агенцтва (НКА) сабраць і сістэматызаваць прадастаўленыя рэгіянальнымі агенцтвамі звесткі. Згодна з інфармацыяй на 28 снежня, на публічнай кадастравай карце краіны адлюстраваны звесткі аб 553 крыніцах і іншых водных аб'ектах, якія маюць гістарычнае, геаграфічнае, прыроднае, экалагічнае, духоўнае і іншае значэнне. Больш за ўсё крыніц у Магілёўскай вобласці — 159. У Мінскай вобласці налічваецца 146 знакавых водных аб'ектаў, 90 — у Гомельскай вобласці, 70 — у Гродзенскай, 68 — у Брэсцкай, 19 — у Віцебскай вобласці. Адна крыніца зарэгістравана на тэрыторыі Мінска.

Для лепшай пазнавальнасці месцаў на карту дададзены фатаграфіі крыніц. Звесткі да цяперашняга часу працягваюць паступаць на адрас НКА, пласт на карце будзе абнаўляцца. Ініцыятыва Брэсцкага агенцтва па добраўпарадкаванні крыніц знайшла водгук у жыхароў рэгіёна, якія таксама прынялі ўдзел у арганізаваных спецыяльных суботніках.

Сяргей КУРКАЧ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?