Вы тут

Як Маладзёжная палата Саюзнай дзяржавы спрыяе збліжэнню краін


Маладзёжная палата пры Парламенцкім сходзе распрацуе праект Стратэгіі развіцця маладзёжнай інтэграцыі Саюзнай дзяржавы.


На 55-й сесіі Парламенцкага сходу, якая прайшла ў канцы мінулага года, парламентарыі разгледзелі пытанне «Аб дзейнасці Маладзёжнай палаты пры Парламенцкім сходзе Саюза Беларусі і Расіі». Аб гэтым паведамляе афіцыйны рэсурс Парламенцкага сходу Саюза Беларусі і Расіі.

З інфармацыяй аб выніках працы ў 2018 годзе і аб плане работы на 2019 год дэпутатаў пазнаёміла старшыня Маладзёжнай палаты пры Парламенцкім сходзе Саюза Беларусі і Расіі Алена Яракіна. Дэпутаты Парламенцкага сходу пагадзіліся з асноўнымі напрамкамі дзейнасці Маладзёжнай палаты, а таксама планам работы моладзі ў 2019-м.

У адпаведнасці з гэтым дакументам члены Маладзёжнай палаты распрацуюць Стратэгію развіцця маладзёжнай інтэграцыі Саюзнай дзяржавы, правядуць маніторынг нарматыўна-прававой базы, якая закранае інтарэсы моладзі, прымуць удзел у распрацоўцы рэкамендацый па рэгуляванні і развіцці дзейнасці ў сферы маладзёжнага парламентарызму, арганізуюць правядзенне сацыялагічнага даследавання сярод моладзі Саюзнай дзяржавы, выпрацуюць прапановы па стварэнні маладзёжнай інтэрнэт-платформы.


У Маскве ў выдавецкім доме «Камсамольская праўда» прайшло пасяджэнне камісіі Маладзёжнай палаты пры Парламенцкім сходзе Саюза Беларусі і Расіі. На сустрэчы абмяркоўваліся пытанні інфармацыйнай палітыкі і развіцця інфармацыйных тэхналогій у Саюзнай дзяржаве, перадае тэлеканал «БелРос».

Яе ўдзельнікі закранулі праблему пазнавальнасці гэтага аб'яднання сярод жыхароў дзвюх краін. Асобна разгледзелі прынцыпы стварэння маладзёжнай інтэрнэт-платформы, якая дазволіла б вызначаць найбольш актыўных удзельнікаў мерапрыемстваў для грамадзян Беларусі і Расіі. Канцэпцыя прадугледжвае сістэму бонусаў для ўдзельнікаў.

«Цяпер на камісіі мы абмяркоўвалі праект стварэння інтэрнэт-платформы па схеме перадачы вопыту ад маладых спецыялістаў. Мы будзем браць двух спецыялістаў з дзвюх краін і параўноўваць, як яны дамагліся поспеху», — адзначыў член камісіі Сяргей Надольскі.

Абмеркавалі на сустрэчы і праект Стратэгіі развіцця маладзёжнай інтэграцыі Саюзнай дзяржавы. Парламентарыі падкрэслілі: пры распрацоўцы дакумента ў ім павінны быць улічаны пытанні эканамічнай палітыкі. Пагаварылі і пра вынікі працы Маладзёжнай палаты ў 2018 годзе. «Безумоўна, тое, што мы сёння выйшлі на распрацоўку канцэптуальных стратэгічных дакументаў па ініцыятыве самой моладзі, і тое, што гэтая ініцыятыва знайшла сваё замацаванне ў выніковых дакументах Форуму рэгіёнаў, — гэта пэўны вынік. Тое, што мы сёння эфектыўна ўзаемадзейнічаем з грамадскімі арганізацыямі дзвюх краін, — гэта таксама вынік. Вядома, за гэтыя паўгода (што існуе палата. — «МС») мы пакуль наладжваем унутраную структуру, пакуль неабходна выбудаваць арганізацыйныя пытанні», — адзначыў намеснік старшыні Маладзёжнай палаты Ягор Макарэвіч.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Прэтэндэнты на студэнцкі білет здалі тэст па матэматыцы

Прэтэндэнты на студэнцкі білет здалі тэст па матэматыцы

Пазнаць у гарадскім натоўпе абітурыентаў можна без праблем.

Грамадства

Як жывуць апошнія жыхары вёскі Вясневічы

Як жывуць апошнія жыхары вёскі Вясневічы

Галоўная славутасць Вясневічаў, яе жывая гісторыя — 96-гадовы Аляксей Юркевіч.

Культура

Наталля Батракова: Чытачы пішуць, што мае героі нібыта працуюць у суседнім офісе

Наталля Батракова: Чытачы пішуць, што мае героі нібыта працуюць у суседнім офісе

З Наталляй Батраковай мы сустрэліся на адкрыцці абноўленай кнігарні «Светач», што на сталічным праспекце Пераможцаў, 11.