Вы тут

На Гомельшчыне сёлета знесены 2,5 тысячы пакінутых дамоў


На Гомельшчыне сёлета знесены 2,5 тысячы пакінутых дамоў. Аб гэтым паведаміла старшыня аблсавета Кацярына Зенкевіч на сесіі Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў.


Яна адзначыла, што праца са старымі і пустуючымі дамамі з'яўляецца важным элементам добраўпарадкавання населеных пунктаў.

— У 2018 годзе ў Гомельскай вобласці знесены 2501 такі аб'ект. Пры гэтым сярэдні кошт зносу аднаго домаўладання з добраўпарадкаваннем тэрыторыі склаў 1,5 тысячы рублёў, — прыводзіць яе словы БелТА.

У Год малой радзімы добраўпарадкаванню, паляпшэнню санітарнага стану населеных пунктаў і тэрыторый аддаецца асаблівая ўвага.

— Жыхары і госці вобласці пераканаліся, што практыка комплекснага добраўпарадкавання, калі на гэта накіроўваюцца ўсе сілы і сродкі, цалкам апраўданая, — упэўненая Кацярына Зенкевіч.

Шэраг мерапрыемстваў па навядзенні парадку прайшлі і па ініцыятыве дэпутатаў аблсавета. Старшыня аблсавета таксама адзначыла, што ва ўладкаванні свайго роднага краю прымаюць актыўны ўдзел і жыхары рэгіёна. Так, на працягу года ў вобласці прайшлі 1,5 тысячы суботнікаў, добраўпарадкаваны месцы масавага адпачынку, паркі, скверы, помнікі, дзіцячыя пляцоўкі і гэтак далей.

Акрамя таго, Кацярына Зенкевіч лічыць важным узаемадзеянне дэпутатаў розных узроўняў і тэрыторый і кіраўнікоў, спецыялістаў службаў, арганізацый, ведамстваў.

— Гэта дапамагае выявіць новыя рэзервы для павышэння эфектыўнасці дзейнасці, — дадала яна. У якасці прыкладу была прыведзена работа па напаўненні адзінага пераліку аб'ектаў, дзе неабходна прыняць меры па навядзенні парадку. Для вызначэння кропкавага месцазнаходжання аб'екта выкарыстоўваюцца сучасныя картаграфічныя матэрыялы. Электронная версія адзінага пераліку дазваляе спецыялістам розных структур аператыўна апрацоўваць і падтрымліваць у актуальным стане інфармацыю.

Выкананню задач, якія стаяць перад саветамі, спрыяе і работа органаў тэрытарыяльнага грамадскага самакіравання. У Гомельскай вобласці дзейнічаюць 676 калегіяльных і 3309 аднаасобных ОТГСаў. Кацярына Зенкевіч звярнула ўвагу старшынь райсаветаў дэпутатаў, што падобныя органы павінны паўсюдна быць створаны і эфектыўна працаваць, тым больш што ў рэгіёне ёсць вопыт у гэтым кірунку.

Таксама старшыня аблсавета адзначыла, што ў гэтым годзе дэпутаты правялі 600 прыёмаў грамадзян, разгледзелі каля дзвюх тысяч зваротаў.

— Колькасць зваротаў можа быць ніжэйшай, калі дэпутаты будуць больш актыўна працаваць з грамадзянамі менавіта на месцах. Формы зносін ёсць розныя: гэта і ўдзел у днях сельсавета, днях дэпутата, сходах, выязных сумесных прыёмах, сустрэчах з працоўнымі калектывамі і гэтак далей, — растлумачыла Кацярына Зенкевіч.

Важнасць работы народных абраннікаў на месцах падкрэсліў і старшыня Гомельскага аблвыканкама Уладзімір Дворнік. Дэпутат працуе непасрэдна з людзьмі, ведае іх настроі, перакананы ён.

На сесіі дэпутаты падвялі вынікі працы ў гэтым годзе і вызначылі перспектыўныя напрамкі на наступны.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».