Вы тут

Што цікавага паглядзець па тэлебачанні на наступным тыдні


«Зімовы раман»

АНТ, 8 студзеня

Ніна Пятроўна і Сяргей Ільіч жывуць у гарадскіх кватэрах разам з дзецьмі, унукамі і нават праўнукамі, прычым малодшае пакаленне мала цікавяць патрэбы і інтарэсы пажылых сваякоў. Аднойчы тыя выпадкова сустракаюцца ў бістро, знаёмяцца і знаходзяць агульную мову — і едуць жыць на лецішча. Дзеці стараюцца вярнуць «запозненых рамантыкаў» з нябёсаў на зямлю і прымусова адпраўляюць Ніну Пятроўну ў бальніцу, аднак тут у справу ўступаюць унукі, якія вераць у шчырыя пачуцці і гуляюць на баку старых...


«Гэтыя вочы насупраць»

«Беларусь 3», з 8 студзеня

Шматсерыйная гісторыя пра тое, як просты хлопец з Адэсы, які не выконваў камсамольскіх песень, але ў сваім лірычным амплуа стаў улюбёнцам усяго Савецкага Саюза — эстраднай зоркай Валерыем Абадзінскім. Зрэшты, гэтая адметнасць і бескампраміснасць з часам пазбавілі спевака месца пад эстрадным сонцам, і паступова ён увогуле знік. Толькі праз гады верная прыхільніца выпадкова прызнае ў фабрычным вартаўніку свайго куміра і літаральна вяртае таму прагу жыцця і творчыя крылы.


«Самара»

«Беларусь 2», з 9 студзеня

Галоўны персанаж гэтага серыяла — урач хуткай дапамогі Алег Самарын — бунтар і праціўнік усталяваных нормаў, які кпіць з калег ды пацыентаў і папросту спрачаецца з начальствам. Няпросты характар Самары, як называюць яго сябры, кампенсуюць залатыя рукі, бо ён хірург ад Бога, які штодня ратуе чалавечыя жыцці, а часам нават лекуе душы. І ніхто не здагадваецца, што Самарын і сам захоўвае таямніцу, раскрыццё якой пагражае стратай любімай працы. Але ўсё таемнае калі-небудзь робіцца яўным...


«Шанцуе ж людзям!»

МІР,  13 студзеня

Актрыса-пачатковец Соня і малады інжынер Косця варацца кожны ў сваіх праблемах: яна не мае ні годных роляў, ні грошай, ён пакутуе ад рэўнасці нявесты. У перадапошні дзень года, калі татальнае нешанцаванне дасягае крытычнай адзнакі, Соня ледзьве не трапляе пад машыну Косці і памылкова забірае ягоную папку з важнымі дакументамі, і далейшыя непрыемнасці ім давядзецца пераадольваць ужо разам.


«Цуд»

«Беларусь 1», з 8 студзеня

Калі прадстаўніца тусовачнай «залатой моладзі» Аня даведваецца, што цяжарная ад свайго гламурнага бойфрэнда, то без ценю сумневу вырашае пазбавіцца ад такой перашкоды для свайго бестурботнага жыцця. І тут адбываецца неверагоднае — дзіцячы голас з ніадкуль угаворвае захаваць малому жыццё. Тым часам бацька Ані, экс-міністр, аказваецца фігурантам карупцыйнай справы і ўцякае за мяжу, а ўсю яго маёмасць канфіскуюць — і будучая маці, якая раней не працавала ні дня, з дапамогай свайго нябачнага памочніка вымушаная вучыцца па-новаму глядзець на свет...

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.